From Wikipedia, the free encyclopedia
Франц Ко́нрад фон Гё́тцэндорф, таксама Хётцэндорф (ням.: Franz Conrad von Hötzendorf; 11 лістапада 1852 — 25 жніўня 1925) — аўстра-венгерскі генерал-фельдмаршал (25.11.1916) і начальнік генеральнага штаба аўстра-венгерскіх войскаў напярэдадні і падчас Першай сусветнай вайны), ваенны тэарэтык.
Франц Конрад фон Гётцэндорф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Franz Conrad von Hötzendorf | |||||||
|
|||||||
Манарх | Франц Іосіф I Карл I Габсбург |
||||||
Папярэднік | Блазіюс фон Шемуа | ||||||
Пераемнік | Артур Арц фон Штраўсенбург | ||||||
|
|||||||
Манарх | Франц Іосіф I | ||||||
Папярэднік | Фрыдрых фон Бек-Жыкоўскі | ||||||
Пераемнік | Блазіюс фон Шемуа | ||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1852[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 жніўня 1925[4][1][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1871 — 1918 | ||||||
Прыналежнасць | Аўстра-Венгрыя | ||||||
Род войскаў | Аўстра-Венгерская армія | ||||||
Званне | генерал-фельдмаршал (1916) | ||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Пенцынге, прыгарадзе Вены, у сям’і адстаўнога гусарскага палкоўніка і вядомай венскай актрысы, дачкі вядомага мастака Кюблера. Гётцэндорф належаў да паўднёва-мараўскага арыстакратычнага рода, яго прадзед быў у 1816 годзе ўзведзены ў нашчадкавае дваранства з дабаўленнем да свайго прозвішча — Конрад — дзявочага прозвішча сваёй жонкі, якая паходзіла з палацінацкай сям’і фон Гётцэндорф.
У 1871 годзе скончыў элітную Тэрэзіянскую ваенную акадэмію. Пачаў сваю афіцэрскую службу ў 11-м егерскім батальёне.
У перыяд з 1874 па 1876 год Конрад праходзіць курс Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (ням.: k.u.k. Kriegsschule) і ў 1878 годзе ў чыне обер-лейтэнанта ўдзельнічае ў паходзе падчас акупацыі Босніі і Герцагавіны. Працягваючы служыць на паўднёвай мяжы, Конрад у 1882 годзе камандзіруецца ў сакрэтную паездку па Сербіі, у якой блізка знаёміцца з жыццём гэтай краіны.
У 1882 годзе Конрад ротным камандзірам прымае ўдзел у падаўленні інсургенцкага руху ў паўдневай Далмацыі.
З 1883 па 1887 год Конрад знаходзіцца на пасадзе начальніка штаба 11-й пяхотнай дывізіі ў Львове (ням.: Lemberg), а з 1888 года ў сценах Ваеннай акадэміі ў якасці лектара тактыкі, на гэтай пасадзе ён знаходзіцца да 1892 года.
У 1886 годзе Гётцэндорф ажаніўся з Вільмай Ле Б’ю (ням.: Verlobte Vilma Le Beau) (1860—1905), ад якой у іх нарадзіліся чацвёра сыноў. Пасля смерці жонкі ў 1905 годзе Гётцэндорф ажэніцца паўторна 19 кастрычніка 1915 года на ўжо разведзенай у той момант Віргініі фон Райнінгхаўс (ням.: Virginia von Reininghaus), якая стала маці яшчэ шасцярых яго дзяцей. Другая жаніцьба выклікала скандал у грамадстве, так як жонка адмовілася перайсці з кальвінізму ў каталіцтва, а таксама пасварыла яго з дзецьмі ад першага шлюбу, так як шлюб адбыўся супраць іх волі.
У 1892 годзе Конрад вяртаецца ў строй для цэнзавага камандавання батальёнам (у 93-м пяхотным палку) і затым прызначаецца камандзірам пяхотнага палка. Восенню 1903 года Конрад ужо на пасадзе начальніка 8 пяхотнай дывізіі (у Інсбруку — у Ціролі), паступова прасоўваючыся на пасаду камандзіра корпуса.
У 1906 годзе пры падтрымцы наследніка прастола эрцгерцага Франца Фердынанда прызначаны начальнікам Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе адрозніваўся энергічнай дзейнасцю па рэарганізацыі і пераўзбраенню арміі, узмацнення артылерыі. Як кіраўнік т. зв. «ваеннай партыі», выступаў за правядзенне Аўстра-Венгрыяй агрэсіўнай знешняй палітыкі: прэвентыўнай вайны з Сербіяй і Чарнагорыяй, устанаўленню гегемоніі ў Албаніі. Не давяраючы саюзу з Італіяй, заклікаў да ўмацавання аўстра-італьянскай мяжы. У сувязі з гэтым Конрад фон Гётцэндорф знаходзіўся ў канфлікце з парламентамі абедзвюх частак імперыі, а таксама міністрам замежных спраў Алаізам фон Эрэнталем і ў 1911—1912 гадах быў адхілены ад пасады начальніка Генеральнага штаба. 26 снежня 1912 года быў зноў прызначаны начальнікам Генштаба аўстра-венгерскай арміі.
Конрад фон Гётцэндорф з неверагоднай энергічнасцю пасля Сараеўскага забойства павёў справу да аб’яўлення вайны Сербіі. Ён моцна пераацэньваў сілу аўстра-венгерскай арміі, думаючы, што яна зможа на роўных супрацьстаяць рускай арміі, і лічыў, што больш слабую імперыю Габсбургаў заўсёды і ва ўсім падтрымае Германія. Нарэшце ён лічыў, што калі старажытнай імперыі Габсбургаў наканавана загінуць, то трэба загінуць з гонарам, не страціўшы вайсковы гонар Аўстрыі. З абвяшчэннем мабілізацыі ён стаў начальнікам палявога Генштаба пры галоўнакомандуючым эрцгерцаге Фрыдрыху, фактычна кіруючы ўсімі дзеяннямі аўстрыйскай арміі, у першую чаргу на карпацкім (рускім) фронце.
Пад яго кіраўніцтвам армія двуадзінай манархіі адразу перайшла ў наступленне ў самым слабым месцы рускага фронту — у раёне Люблін-Холм. Надыходзячая 1-я армія генерала Віктара Данкля пад Краснікам 7—12 жніўня нанесла паражэнне 4-й рускай арміі генерала барона А. Е. Зальца. Але рускія перагрупавалі свае войскі, падвезлі рэзервы і нападзенне аўстрыйцаў было адбітае. У той жа час 3-я і 8-я рускія арміі генералаў М. У. Рузскага і А. А. Брусілава ў ходзе Галіцыйскай бітвы нанеслі цяжкае паражэнне войскам Аўстра-Венгрыі, 21 жніўня рускія войскі ўвайшлі ў сталіцу Галіцыі — Лемберг, усяго аўстра-венгерскія войскі страцілі 400 тысяч чалавек, з якіх палоннымі — 100 тысяч. Страты рускіх армій былі ўдвая менш. Адказнасць за разгром у Галіцыі нясе Конрад фон Гётцэндорф. Германскі саюзнік, захоплены цалкам маршам на Парыж, амаль нічым не падтрымаў Аўстра-Венгрыю, і Гётцэндорф па праве назваў гэта здрадай. Яму належыць і збаўчая для гінучай Аўстра-Венгрыі ідэя Горліцкай аперацыі, у якой, выкарыстоўваючы перакінутыя з Заходняга фронту адборныя нямецкія дывізіі, і ў асаблівасці цяжкую і звышцяжкую артылерыю, быў дасягнуты рэванш за разгром у Галіцыі. Новым зруйнавальным ударам з усходу для саслабленай Аўстра-Венгрыі стала рускае наступленне летам 1916 года (Брусілаўскі прарыў), зноў ад поўнага знішчэння аўстрыйцаў выратавалі перакінутыя з Заходняга фронту нямецкія войскі.
Пасля ўступлення на трон новага імператара Карла Конрад быў з паніжэннем прызначаны камандуючым групай армій, якая стаяла на італьянскім фронце ў Ціролі. 15 ліпеня 1918 года ён быў адхілены ад гэтай пасады і прызначаны на дэкаратыўную пасаду ў лейб-гвардыі.
Пасля заканчэння вайны быў старшынёй саюза выпускнікоў Тэрэзіянскай акадэміі, займаўся вывучэннем філасофіі і рэлігіі.
Памёр на курорце Бад-Мергентхайм, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія ад хваробы жаўцяка. Быў з воінскімі ўшанаваннямі пахаваны ў Вене.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.