расійская імператрыца ў 1725—1727 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацярына I, Марта Скаўронская (15 красавіка 1684 — 17 мая 1727) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.
Кацярына I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Екатерина I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр I | ||||||
Пераемнік | Пётр II | ||||||
Нараджэнне |
5 (15) красавіка 1684[1] |
||||||
Смерць |
6 (17) мая 1727 (43 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скаўронскія[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Марта Скавронская | ||||||
Бацька | Самуіл Скаўронскі | ||||||
Маці | Dorothea Skowrońska[d] | ||||||
Муж | Пётр I[3][4] і Johann Kruse[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Пятроўна, Лізавета Пятроўна[5][4], Пётр Пятровіч[d][5], Наталля Раманава[d][5], Katherine Petrovna Romanov[d][5], Наталля Марыя Пятроўна[d][5], Margaret Petrovna Romanov[d][5] і Paul Petrovich Romanov[d][5] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства, Праваслаўная Царква, Праваслаўная Царква і праваслаўе | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька Самуіл Скаўронскі (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э. Глюк з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.
На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б. Шарамецева , які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.
3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711 года , дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у тым ліку выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, П. Шафіраў і іншыя. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В. Монсам , які быў пакараны смерцю.
Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (1727—1730).
У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.