Крустпілс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́стпілс[1] (лат.: Krustpils; да 1917 года Кройцбург, ням.: Kreutzburg, традыцыйная беларуская назва Крыжборк) — частка горада Екабпілса, на правым беразе ракі Дзвіны. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).
Мястэчка
Крустпілс
Krustpils
| ||||||||||
Замак Крыжборк збудавалі ў 1237 годзе. Паводле падання, яшчэ раней тут існавала паселішча Полацкага княства — Крыжбор. На карысць гэтай версіі свердчаць беларускія назвы найбольшых на Дзвіне тутэйшых парогаў — Перакагрыж, Гусак, Бродыж і Ціхая Руба. Паміж дзвінскіх плытагонаў існавала прыказка: «Прабег Янка Перакагрыж дый кажа — Браткі, Рыгу бачу»[2].
Першы пісьмовы ўспамін пра Крыжборк датуецца 1511 годам. У 1557 годзе замак захапіў маскоўскі гаспадар Іван IV Грозны. 30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Крыжборк увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1585 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторый перадаў замак у валоданне Корфаў.
У Крыжборгу існаваў мытны прыкаморак, дзе купцы плацілі «замкавае», «старое», а ў часы войнаў 1600—1629 гадоў — «дадатковае» і «новае падвышанае» мыта[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе Крыжборк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні. У 1861 годзе тут адкрылася чыгуначная станцыя Кройцбург. У другой палове XIX стагоддзя ў мястэчку было 276 будынкаў, дзейнічалі лютэранская кірха, каталіцкая капліца і 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі шпіталь, паштовая і чыгуначная станцыі, вінакурня і бровар[4].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Крыжборк занялі войскі Германскай імперыі.
У 1920 годзе Крустпілс увайшоў у склад Латвіі і атрымаў статус горада. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да ліпеня 1944 года горада знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1962 годзе па пабудове моста цераз Дзвіну Крустпілс стаў часткай горада Екабпілса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.