горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Екабпілс (лат.: ⓘ, ням.: Jakobstadt, латг.: Jākubmīsts) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Даўгавы, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва Екабпілса складае 26 тысяч жыхароў. Даліна ракі з пратокамі і астравамі стварае маляўнічы краявід.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
На месцы Екабпілса існавала паселішча латгалаў, у 1237 годзе Лівонскі ордэн пабудаваў тут каменны «Крыжовы замак» — ням. Крэйцбург. Археалагічныя раскопкі вакол замка сведчаць пра даволі шматлюднае гандлёвае паселішча побач, якое часта руйнавалася падчас войнаў, асабліва польска-шведскіх, але кожны раз аднаўлялася.
Існуе меркаванне, што менавіта ў Якабштаце ў 1683 годзе нарадзілася Марта Скаўронская — пазней жонка Пятра I Кацярына I.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.