Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Высокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры барока.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°22′17″ пн. ш. 23°22′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Брэсцкі дэканат |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Вітаўт |
Першае згадванне | XIV стагоддзе |
Дата пабудовы | 1603 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000336 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы касцёл быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у XIV стагоддзі, вымураваны як парафіяльны ў 1603—1608 гадах падчашым А. Войнам. Касцёл быў двойчы істотна рэканструяваны і дабудаваны ў 1735 і 1772 гадах. У 1872 годзе храм быў адноўлены М. Патоцкай. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца Святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла. У 1935 годзе прыход храма складаў каля 2200 парафіян[1].
Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней быў пераабсталяваны пад спартыўную залю. Касцёл быў вернуты каталіцкай царкве ў 1990 годзе, адбудаваны ў пачатку XXI стагоддзя. У 2007 годзе быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Шмат розных фрагментаў гэтага храма дайшло да нас ад самага пачатку 17-га стагоддзя. У асноўных рысах дадзены касцёл захаваўся менавіта з часу сваёй перабудовы ў 1772 годзе[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.