Касмічная біялогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмічная біялогія (касмабіялогія) — навука, якая вывучае магчымасці жыцці ва ўмовах касмічнай прасторы і пры палётах на касмічных лятальных апаратах, а таксама прынцыпы будовы біялагічных сістэм забеспячэння жыццядзейнасці членаў экіпажаў касмічных караблёў і станцый. Разглядае адсутнасць уплыву на арганізм сілы цяжару, магчымасць існавання арганізмаў у вакууме, наяўнасць, распаўсюджанне, асаблівасці і эвалюцыю жывой матэрыі ў Сусвеце (экзабіялогія). Выкарыстоўвае дасягненні розных раздзелаў біялогіі, астраноміі, геафізікі, радыёэлектронікі і інш[1].
У касмічнай біялогіі вылучаюцца: гравітацыйная біялогія, касмічная мікрабіялогія, фізіялогія, генетыка, біятэхналогія. У эксперыментах касмічнай біялогіі выкарыстоўваюць больш за 60 відаў біялагічных аб'ектаў (ад вірусаў да сысуноў)[1].
Ксенабіялогія — прыватны від касмічнай біялогіі, займаецца вывучэннем магчымасці разумнай жыцці ў космасе; назва паходзіць ад грэчаскага «ксенас» — чужы, чужародны.
У 1834 годзе Ё. Я. Берцэліус даследаваў вугляводзістыя сляды ў каменных метэарытах.
Праблема населенасці Сусвету асвятлялася ў працах К. Э. Цыялкоўскага.
У 1940—1960-х гадах уведзены навуковыя паняцці «астрабіялогія» і «астрабатаніка» (Г. А. Ціхаў), «экзабіялогія» (Дж. Ледэрберг). Практычная работа па касмічнай біялогіі ў СССР пачалася з адпраўкі паветранымі шарамі (1935), ракетамі (1949) у стратасферу, ШСЗ (1957) у космас эксперыментальных блокаў з жывёламі (мышы, пацукі, трусы, сабакі і інш.).
Біялагічныя даследаванні ў касмічнай прасторы праводзяць ЗША, Францыя, Германія, Італія, Японія, Індыя і іншыя.
На Беларусі даследаванні па праблемах стварэння і выпрабавання новых субстратаў для вырошчвання раслін у кантраляваных умовах праводзяць у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.