Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каскадныя горы (англ.: Cascade Range) — буйны горны хрыбет у заходнім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі, які распасціраецца ад паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія праз амерыканскія штаты Вашынгтон і Арэгон да паўночнай Каліфорніі. Даўжыня каля 1000 км.
Каскадныя горы | |
---|---|
англ. Cascade Range | |
46°51′ пн. ш. 121°45′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Штат Вашынгтон |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Плошча | 151 508 км² |
Даўжыня | 1 167 км |
Шырыня | 312 км |
Найвышэйшая вяршыня | Рэйнір |
Вышыня | 4392 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складкава-глыбавыя Каскадныя горы з’яўляюцца часткай Ціхаакіянскага вогненнага кольца, якое цягнецца ўздоўж усяго ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Некалькі дзеючых і патухлых вулканаў (Рэйнір, 4392 м — найбольшая вышыня хрыбта; Шаста, 4317 м; Ласен-Пік, 3187 м, і інш.) узвышаюцца над моцна расчлянёным вулканічным пласкагор’ем (выш. 1800—2500 м). Вяршынная паверхня адносна выраўнаваная. Горы складзены з мезазойскіх крышталічных парод, якія ў асноўным перакрыты палеагена-неагенавымі лавамі. Маюцца радовішчы медзі і золата.
Большасць вядомых вывяржэнняў у ЗША звязаныя менавіта з вулканамі Каскадных гор. Сярод іх моцныя вывяржэнні вулкана Ласен-Пік у 1914—1915 гадах і Сент-Хеленс у 1980 годзе. Невялікае вывяржэнне Сент-Хеленс адбылося ў 2006 годзе.
Вяршыні вулканаў укрыты снежнікамі і ледавікамі. На схілах фумаролы і гарачыя крыніцы. У паўночнай частцы гор пашыраны старажытныя экзарацыйныя формы. Каскады вадаспадаў на рэках Калумбія, Фрэйзер, Кламат і інш. далі назву хрыбту. Шматлікія ледавіковыя і вулканічныя азёры.
На вільготных заходніх схілах развіты цемнахвойныя лясы, на сухіх, усходніх — хваёвыя. Вышэй за 2800—3000 м лясы змяняюцца субальпійскімі і альпійскімі лугамі. Першасныя лясы большай частка вырубаны, на іх месцы — збяднелыя другасныя лясы (найбольш каштоўныя пароды — дугласава піхта і жоўтая хвоя).
Нацыянальныя паркі: Крэйтэр-Лейк, Маўнт-Рэйнір, Ласен-Волканік (ЗША).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.