From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыбы (англ.: Caribbean; састарэлая, памылковая назва — Вест-Індыя ад англ.: West Indies, літ. «Заходняя Індыя») — група астравоў у Атлантычным акіяне паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай. Адносіцца да Паўночнай Амерыкі.
![]() |
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Карыбы, індзейцы |
Карыбы | |
---|---|
англ. West-Indies, нідэрл. West-Indië | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Агульная плошча | 244 890 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 087 м |
Насельніцтва | 42 000 000 чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва | 171,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
19° пн. ш. 74° з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаецца з Вялікіх і Малых Антыльскіх астравоў і Багамскіх астравоў і некаторых кантынентальных астравоў (каля ўзбярэжжа кантынента) у гэтым рэгіёне. Паверхня ўсіх астравоў роўная 244 890 км² (Вялікія Антыльскія — 216 260, Малыя Антыльскія — 14 095 і Багамскія — 14 535). Усе Антыльскія астравы значна ўзвышаюцца над узроўнем мора. Багамскія ж астравы ўтвораны каралавымі рыфамі. Самыя высокія горы знаходзяцца ў заходняй частцы Гаіці (Пік Дуартэ, 3087 м), ва ўсходняй частцы Кубы (2375 м) і ў паўночнай частцы Ямайкі (2341 м); усходнія берагі Малых Антыльскіх астравоў пакрыты раўнінамі; горы стромка спускаюцца ў даліны. Шматлікія бухты астравоў уяўляюць зручныя гавані. Куба, Віргінскія і Багамскія астравы акружаны велізарнымі каралавымі рыфамі, якія выступаюць на паверхню мора і пакрытымі пальмамі. Шматлікія астравы (асабліва Малыя Антыльскія) носяць сляды вулканічнага паходжання.
Востраў | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва, чал./км² |
Краіна |
---|---|---|---|---|
Куба | 110 860 | 11 242 621 | 101,41 | ![]() |
Гаіці | 76 480 | 19 890 000 | 260,07 | ![]() ![]() |
Ямайка | 10 991 | 2 735 520 | 248,89 | ![]() |
Кайманавы астравы | 264 | 54 878 | 207,87 | ![]() |
Пуэрта-Рыка | 9 104 | 3 994 259 | 438,74 | ![]() |
Усяго | 207 435 | 37 862 400 | 182,53 | |
Востраў | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва, чал./км² |
Краіна |
---|---|---|---|---|
Абака | 1681,0 | 16 692 | 9,93 | Багамскія астравы |
Андрас | 5957,0 | 7 386 | 1,24 | Багамскія астравы |
Ангілья | 96,0 | 14 436 | 150,38 | Вялікабрытанія |
Анегада (БВА) | 38,0 | 200 | 5,26 | Вялікабрытанія |
Антыгуа | 281,0 | 67 000 | 238,43 | Антыгуа і Барбуда |
Аруба | 180,0 | 106 050 | 589,17 | Нідэрланды |
Барбадас | 430,0 | 284 589 | 661,83 | Барбадас |
Барбуда | 161,0 | 1 500 | 9,32 | Антыгуа і Барбуда |
Бас-Тэр | 848,0 | 186 000 | 219,34 | Францыя |
Бекві | 18,0 | 5 000 | 277,78 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Вялікі Багама | 1373,0 | 51 756 | 37,70 | Багамскія астравы |
Банайрэ | 288,0 | 13 389 | 46,49 | Нідэрланды |
Кануан | 13,0 | 2 000 | 153,85 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Вёрджын-Горда (БВА) | 21,0 | 1 100 | 52,38 | Вялікабрытанія |
Гранд-тэр | 589,0 | 197 000 | 334,47 | Францыя |
Дамініка | 746,0 | 72 514 | 97,20 | Дамініка |
Грэнада | 310,0 | 80 000 | 258,06 | Грэнада |
Інагуа | 1671,0 | 911 | 0,55 | Багамскія астравы |
Ёст-ван-Дэйк (БВА) | 8,0 | 260 | 32,5 | Вялікабрытанія |
Карыёка (Карыяку) | 34,0 | 6 000 | 176,47 | Грэнада |
Кочэ | 61,0 | 8 242 | 135,11 | Венесуэла |
Кюрасаа | 444,0 | 142 180 | 320,23 | Нідэрланды |
Ла-Дэзірад | 21,1 | 1 591 | 75,40 | Францыя |
Маргарыта | 956,8 | 436 900 | 456,63 | Венесуэла |
Мары-Галант | 158,0 | 13 470 | 85,25 | Францыя |
Марцініка | 1128,0 | 397 730 | 352,60 | Францыя |
Мера (Мэйра) | 4,0 | 300 | 75,00 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Мантсерат | 102,0 | 6 409 | 62,83 | Вялікабрытанія |
Мюстык | 5,7 | 500 | 87,72 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Невіс | 93,0 | 11 500 | 123,66 | Сент-Кітс і Невіс |
Нью-Правідэнс | 207,0 | 248 948 | 1202,65 | Багамскія астравы |
Арчыла | 40,0 | 100 | 2,5 | Венесуэла |
Пеціт Марцініка | 2,4 | 900 | 375,00 | Грэнада |
Саба | 13,0 | 1 737 | 133,62 | Нідэрланды |
Санта-Крус (АВА) | 213,0 | 53 234 | 249,92 | ЗША |
Сен-Бартэлемі | 21,0 | 8 255 | 393,10 | Францыя |
Сент-Вінсент | 346,0 | 117 000 | 338,15 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Сент-Джон (АВА) | 50,8 | 4 197 | 82,62 | ЗША |
Сент-Кітс | 169,0 | 39 000 | 230,77 | Сент-Кітс і Невіс |
Сент-Люсія | 619,2 | 172 884 | 279,21 | Сент-Люсія |
Сен-Мартэн | 91,9 | 68 382 | 744,09 | Нідэрланды/Францыя |
Сент-Томас (АВА) | 80,9 | 51 181 | 632,65 | ЗША |
Сінт-Эстаціус | 21,0 | 2 886 | 137,43 | Нідэрланды |
Табага | 300,0 | 54 084 | 180,28 | Трынідад і Табага |
Тартола (БВА) | 55,7 | 14 000 | 251,35 | Вялікабрытанія |
Трынідад | 4821,0 | 1 250 000 | 259,28 | Трынідад і Табага |
Юніян | 8,0 | 5 000 | 625,00 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Клімат Карыбскіх астравоў даволі роўны. Гарачая і вільготная пара года, вясна, пачынаецца ў маі; у сярэдзіне месяца выпадае першы перыядычны дождж, штодня каля поўдня. Пасля 14-дзённых дажджоў пачынаецца сухое трапічнае лета; спякота некалькі змякчаецца марскімі прыбярэжнымі вятрамі і ўсходнімі пасатамі, якія дзьмуць на працягу цэлага года; аднак, нягледзячы на моцную спякоту, клімат — вільготны, што спрыяе развіццю тут жоўтых ліхаманак і іншых хвароб, уласцівых трапічным краінам. Чысцейшае і больш здаровае паветра — у горах. У ліпені дажджы мацнейшыя, асабліва на Вялікіх Антыльскіх астравах, а на Малых больш усяго дажджу выпадае ў жніўні і кастрычніку; тады ж адбываюцца вялікія разлівы рэк; са жніўня да кастрычніка бываюць ураганы, якія часта прыносяць вялікую шкоду. З канца лістапада пачынаецца зіма (параўнальна сухі час), якая працягваецца да мая — самая лепшая і прыемная пара года.
Астравы пакрыты пышнай амерыканскай расліннасцю; у нізінах — трапічныя расліны, у горах — еўрапейскія фруктовыя дрэвы; у цэнтральных раёнах вялікіх астравоў - велізарныя лугавыя прасторы (саванны). Галоўнае багацце астравоў складаюць прадукты тэхнічных раслін; ваніль дзіка расце ў лясах Ямайкі, агава — на Кубе і Багамскіх астравах; на шматлікіх астравах растуць індыга, какава, какосавыя пальмы, тытунь, бавоўнік. Хлебнае дрэва перасаджана з Таіці на Ямайку. Са збожжавых раслін шмат апрацоўваюць кукурузы, пшаніцы ж вельмі мала. Галоўныя артыкулы экспарту — цукар і кофе. Цукровы трыснёг, які расце на Карыбскіх астравах, быў перавезены сюды з Канарскіх астравоў іспанцамі ў XVI ст., а кафейнае дрэва — галандцамі і французамі з Аравіі.
Да прыбыцця еўрапейцаў на астравах было вельмі мала туземных відаў чацвераногіх жывёл: агуці, пекары (мексіканская свіння), апосум і пароды невялікіх малп; даволі шмат скарпіёнаў, змей; у ціхіх водах жывуць кайманы. На Ямайцы ловяць чарапах; птушкі адрозніваюцца пярэстым апярэннем: папугаі, калібры. Усё свойскія жывёлы перавезены з Еўропы, і цяпер рагатая скаціна і коні сустракаюцца ў дзікай прыродзе, як і ў саваннах Паўднёвай Амерыкі.
Воды карыбскага басейна поўныя жыцця. Прыбярэжныя каралавыя рыфы даюць прытулак велізарнай колькасці жывых істот. Розныя віды беспазваночных, храстковыя і касцявыя рыбы. З буйных драпежнікаў тут водзяцца розныя віды акул, у тым ліку бычыная акула, тыгровая акула, шаўковая акула і карыбская рыфавая акула.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.