Кармеліты (лац.: Ordo fratrum Beatae Virginis Mariae de monte Carmel — ордэн братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармель) — манаскі каталіцкі жабрацкі ордэн.

Thumb
Герб ордэну кармелітаў

Заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя падчас крыжовых паходаў манахамі, якія прыбылі ў Святую Зямлю з Заходняй Еўропы і пасяліліся ля крыніцы св. Іллі на гары Кармель. Заснавальнікам ордэна лічыцца крыжак Бертольд Калабрыйскі, на просьбу якога патрыярх Альберт Іерусалімскі ў 1214 годзе склаў манаскі статут, які вылучаўся асаблівай строгасцю.

Мэта манаскага жыцця кармелітаў — яднанне з Богам шляхам безупыннае малітвы. Статут кармелітаў вельмі строгі, надае вялікае значэнне аскезе і складаецца нават з абмежавання славесных зносін, вялікая ўвага надаецца шанаванню Багародзіцы.

У Беларусі дзейнічаў ордэн кармелітаў босых, якія жылі на міласціну вернікаў. У Беларусі кармеліты з’явіліся ў XVII стагоддзі. Кляштары ордэна існавалі ў Глыбокім, Магілёве, Вільні, Пінску, Гродне і Гудагаі, Мсціславе, на Мядзельшчыне, самыя буйныя былі ў Гродне і Глыбокім. Касацыя манаскіх кангрэгацый у Расійскай Імперыі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай закранула і кармелітаў. Шматлікія касцёлы і кляштары кармелітаў былі знішчаны ці выкарыстоўваліся ў іншых мэтах. У наш час дзейнічаюць суполкі кармелітаў у Нарачы, у Мядзелі, Канстанцінаве і Гудагаі.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.