From Wikipedia, the free encyclopedia
«Капіта́н Ма́рвел» (англ.: Captain Marvel) — амерыканскі супергеройскі фільм 2019 года, заснаваны на коміксах пра персанажа Кэрал Дэнверс выдавецтва Marvel Comics, вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца дваццаць першай карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Фільм зняты рэжысёрамі Ганнай Бодэн і Раянам Флекам па сцэнарыі Ніколь Перлман і Мэг Ле-Фоў . У галоўных ролях — Бры Ларсан, Сэмюэл Л. Джэксан, Бен Мендэльсан і Джуд Лоу.
Фільм, заснаваны на персанажы Кэрал Дэнверс, знаходзіўся ў распрацоўцы ў Marvel Studios ужо з мая 2013 года. Дата выхаду была ўпершыню абвешчана ў кастрычніку 2014 года, а ў красавіку 2015 года Marvel наняў сцэнарыстаў Перлман і Ле-Фоў. У час San Diego Comic-Con International у 2016 годзе было абвешчана, што Ларсан выканае ролю гераіні. У красавіку 2017 года Marvel абвясціў, што рэжысёрамі сталі Бодэн і Флек. Здымкі фільма пачаліся ў студзені 2018 года ў Pinewood Studios, у акрузе Феет, штат Джорджыя, і доўжыліся да мая 2018 года.
Фільм выйшаў на экраны 7 сакавіка 2019 года у фармаце IMAX. Станам на 17 сакавіка 2019 года, фільм зарабіў у сусветным пракаце больш за $760,2 млн, што на гэты момант робіць яго самай касавай кінакарцінай 2019 года. У прэсе «Капітан Марвел» атрымала стрымана-станоўчыя ацэнкі.
1995 год. Хала, сталіца Імперыі Крыі. Верс, член элітнага разведвальнага атрада «Зорная сіла», пакутуе ад пастаянных начных кашмараў. Ён-Рог, яе асабісты настаўнік і камандор атрада, ужо некалькі гадоў вучыць яе кантраляваць свае здольнасці і эмоцыі. А Вышэйшы Розум (штучны інтэлект, урад Крыі) заклікае Верс верна служыць сваёй расе.
Ужо шмат стагоддзяў ідзе бязлітасная вайна паміж крыі і скруламі, расай метаморфаў. У час місіі па выратаванні разведчыка крыі, які быў пасланы на планету Торфа з тайным заданнем і патрапіў у палон да скрулаў, Верс тоапляе ў палод да камандзіра скрулаў Таласа і падвяргаецца даследаванням, мэтай якіх з’яўляецца пошук у падсвядомасці Верс каардынат звышсветлавой крыніцы энергіі, неабходнага для скрулаў. Верс удаецца збегчы з карабля скрулаў, але праз атрыманыя пашкоджанні яе выратавальная капсула разбураецца, і гераіня церпіць крушэнне над Лос-Анджэлесам. Яе раптоўнае з’яўленне на Зямлі прыцягвае ўвагу агентаў арганізацыі Ш. Ч.Ы. Т. Ніка Ф’юры і Філа Колсана. Але гутарку герояў перарывае раптам раптоўнае з’яўленне скрула. У пагоні за ім Верс знаходзіць крышталь, што змяшчае яе сапраўдныя ўспаміны, вынятыя скруламі; а Ф’юры забівае іншага скрула, які замаскіраваўся пад Колсана. Талас, які замаскіраваўся, у сваю чаргу, пад главу Ш. Ч.Ы. Т.а Келера, пераконвае Ф’юры сустрэцца і папрацаваць з Верс.
Выкарыстоўваючы допуск Ф’юры на звышсакрэтную базу Пегас, Верс выяўляе, што была пілотам ВПС. Як гаварылася ў справаздачы, гераіня загінула пасля выпрабавання эксперыментальнага рухавіка, распрацаванага доктарам Вэндзі Лоўсан, якую Верс і бачыла ў сваіх начных кашмарах (і Вышэйшы Розум Крыі паўставаў перад Верс менавіта ў абліччы доктара Лоўсан). З даных базы вынікае, што ёсць сведка тых падзей, былы пілот ВПС Марыя Рамбо. Ф’юры і Верс разам з кошкай Лоўсан па мянушцы Гуся збягаюць ад Таласа на грузавым самалёце, накіроўваючыся ў Новы Арлеан, Луізіяна, каб знайсці Рамбо.
Сустрэўшыся з Марыяй і яе дачкой, Верс пачынае ўспамінаць сваё сапраўднае мінулае і даведваецца сваё імя — Кэрал Дэнверс. Талас знаходзіць Ф’юры і Кэрал. Ён распавядае, што скрулы — толькі бежанцы, якія шукаюць новы дом пасля таго, як паднялі паўстанне супраць бясчынстваў і злачынстваў расы крыі. Доктар Лоўсан, насамрэч, родам з Халы, была трайным агентам, насіла імя Мар-Вэл і вывучала магчымасці выкарыстання звышсветлавога рухавіка для абароны скрулаў ад крыі. Талас дае праслухаць Кэрала апошні запіс з чорнай скрыні таго самалёта, што разбіўся. Гэта прымушае Дэнверс успомніць усе падзеі катастрофы. Кэрал і доктар Лоўсан тады ляцелі ў сакрэтную лабараторыю, але былі падбіты караблём крыі, якім кіравалі Ён-Рог і Мінь-Эрва. Перад смерцю Лоўсан распавяла Дэнверс усю праўду і загадала знішчыць энергетычнае ядро рухавіка. Але здарылася так, што ўсю энергію ядра пасля выбуху паглынула Кэрала, што сцерла ўсе яе ўспаміны. Пасля гэтага крыі забралі Дэнверс на Халу і пералілі ёй кроў Ён-Рога, ужывіўшы ў шыю спецыяльны чып, які блакаваў асноўныя здольнасці гераіні. Успомніўшы ўсё гэта, Кэрал вырашае парваць з крыі назаўжды. Каардынаты лабараторыі Лоўсан апынуліся прасторавым пунктам на арбіце Зямлі. Кэрал, Ф’юры, кошка Гусі, Марыя Рамбо і Талас ляцяць туды і знаходзяць схаваны карабель, дзе хаваецца група скрулаў (у тым ліку сям’ю Таласа), якія абараняюць Тэсеракт, крыніцу энергіі звышсветлавога рухавіка.
Ён-Рог, Мінь-Эрва і іншыя члены «Зорнай сілы» захопліваюць Кэрал і змяшчаюць яе падсвядомасць у рэальнасць Вышэйшага Розуму. У час гутаркі з Ім Дэнверс вырывае чып крыі са сваёй шыі, атрымліваючы доступ да ўсіх сваіх здольнасцей. Пасля гэтага разгараецца бітва. Кэрал і Ф’юры ўдаецца займець Тэсеракт, які затым паглынае Гуся, якая апынулася зусім не кошкай, а іншапланецянінам з расы флеркінаў, здольных ствараць унутры сябе кішэнныя сусветы. У бітву ўступае флот Крыі пад камандаваннем Ронана Абвінаваўцы. Кэрал знішчае некалькі балістычных ракет, выпушчаных крыі ў бок Зямлі, вымушаючы Ронана і яго сілы адступіць. На Зямлі Ён-Рог выкарыстоўвае апошнюю спробу адолець Кэрала і выклікае яе на роўны паядынак без суперздольнасцей. Але гераіня накаўтуе яго фатонным бластарам са сваёй рукі. Кэрал адпраўляе Ён-Рога назад на Халу з папярэджаннем усяму народу крыі і Вышэйшаму Розуму.
Гераіня пакідае Ф’юры яго мадыфікаваны пэйджар, з дапамогай якога ён зможа звязацца з ёй у межах дзвюх-трох галактык, але толькі ў крайняй бязвыхаднай сітуацыі. Кэрал ляціць з Зямлі, каб дапамагчы скрулам знайсці новы дом і гасіць канфлікты, якія разгараюцца ў Сусвеце. Ф’юры канчаткова страчвае левае вока з-за драпін, нанесеных яму Гусяй у час бітвы з крыі. Агент складае прапанову «Абаронцы» па абароне Зямлі ад новых іншапланетных пагроз. Паглядзеўшы на фатаграфію Кэрал з яе пазыўным «Мсцівец» на борце самалёта, Нік вырашае даць сваёй прапанове новую назву: «Ініцыятыва „Мсціўцы“».
У першай сцэне пасля тытраў, у нашы дні Мсціўцы, якія засталіся ў жывых, а менавіта: Стыў Роджэрс, Наташа Раманаф, Брус Бэнер і Джэймс Роўдс — аналізуюць на базе знойдзены пэйджар Ф’юры з лагатыпам Капітана Марвел, які Нік актываваў перад сваім знікненнем[N 1]. У гэты момант раптам з’яўляецца Кэрал і пытае: «Дзе Ф’юры?»[N 2]
У другой сцэне пасля тытраў, у 1995 годзе, у кабінеце Ф’юры Гуся заскаквае на стол і выплёўвае Тэсеракт[18][19].
Акцёр | Роля |
---|---|
Бры Ларсан | Кэрал Дэнверс / Верс / Капітан Марвел |
Сэмюэл Л. Джэксан | агент Нік Ф'юры |
Бен Мендэльсан | лідар Скрулаў | Талас / Келер
Джыман Хансу | Корат член «Зорнай сілы» |
Лі Пэйс | Ронан Абвінаваўца |
Лашана Лінч | сяброўка Кэрал, пілот | Марыя Рамбо
Джэма Чан | Мінь-Эрва член «Зорнай сілы» |
Анет Бенінг | Вышэйшы Розум / Мар-Вэл / доктар Вэндзі Лоўсан[20] |
Кларк Грэг | агент Філ Колсан |
Джуд Лоу | Ён-Рог лідар «Зорнай сілы» |
Альхеніс Перэс Сота | Ат-Лас член «Зорнай сілы» |
Рун Тэмт | Брон-Чар член «Зорнай сілы» |
Акіра Акбар | Моніка Рамбо дачка Марыі |
Азары Акбар | (5 гадоў) | Моніка Рамбо
Роберт Казінскі | «Дон» |
Вік Сахай | Тарфан |
Чуку Моду | шпіён Крыі | Со-Лар
Колін Форд | брат Кэрал | Стыў Дэнверс
Кенет Мітчэл | бацька Кэрал | Джозеф Дэнверс
Мак-Кена Грэйс | (13 гадоў) | Кэрал
Лондан Фулер | (6 гадоў) | Кэрал
Шэран Блін | жонка Таласа | Сорэн
Стэн Лі | пасажыр цягніка (камеа) |
Крыс Эванс | Стыў Роджэрс (камеа) |
Марк Руфала | Брус Бэнер (камеа) |
Скарлет Ёхансан | Наташа Раманаф (камеа) |
Дон Чыдл | Джэймс «Роўдзі» Роўдс (камеа) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.