Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канюшы́на альпійская[1][2], Пералётнік чырвоны[3], Пржалётнік[4][5] (Trifolium alpestre) — кветкавая расліна роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Канюшына альпійская | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Trifolium alpestre L., 1763 | |||||||||||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая, мякка апушаная прыціснутымі валаскамі расліна Карэнішча тоўстае паўзучае. Сцёблы пухнатыя 3—10 см вышынёй. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, каля асновы клінаватыя, дробна- і востра-зубчастыя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі буйныя, бялёса-чырвоныя, сабраныя ў адзіночныя галоўчатыя суквецці на верхавінках сцябла. Плод — аднанасенны струк.
Расце ў альпійскім поясе гор, дзе жыве на прыступках і ў расколінах скал, радзей у шчабністай тундры і пустынна-стэпавых далінах рэк. Распаўсюджаны ў Еўрапейскай частцы былога СССР (цэнтральныя і паўднёвыя раёны), у горным Крыме, на Каўказе (за выключэннем Заходняга Закаўказзя), у гарах Цэнтральнага і Паўднёва-Усходняга Алтая.
Ад іншых відаў канюшыны адрозніваецца больш высокім утрыманнем бялку ў лісці і кветках. У кветках таксама ўтрымліваецца аспарагінавая і глютамінавая кіслата, вітаміны C, P, B, каратын. У «Раслінных рэсурсах СССР», акрамя таго, адзначана наяўнасць фенолкарбонавых кіслот і флаваноідаў.
Від Канюшына альпійская уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
яшчэ 3 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб | яшчэ каля 300 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Канюшына | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Trifolieae | від Канюшына альпійская | |||||||||||||||||
яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 2 падсямействы | яшчэ 5 родаў | ||||||||||||||||||
Канюшына альпійская добра есца скатом, ён таксама можа выкарыстоўвацца для азелянення на газонах.
У народнай алтайскай медыцыне трава канюшыны альпійскай у выглядзе адвараў ўжываецца пры прастудзе, кашлі, пры хваробах печані і маткавых крывацёках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.