Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэорыя грамадскай дамовы (сацыяльны кантракт) — сацыяльна-эканамічная тэорыя, што тлумачыць паходжанне грамадства, дзяржавы, права як вынік пагаднення паміж людзьмі. Панятак грамадскай дамовы мае на ўвазе, што людзі часткова адмовяцца ад суверэнітэту і перададуць яго ўраду ці іншай уладзе, каб атрымаць ці падтрымаць грамадскі лад праз панаванне права. Грамадская дамова азначае пагадненне кіраванымі на наборы правіл, паводле якіх імі кіруюць.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Тэорыя грамадскай дамовы сфармавала галоўны прынцып у важнай гістарычнай ідэі, што легітымны дзяржаўны орган павінен быць атрыманы са згоды кіраваных. Выточнае становішча для большасці гэтых тэорый — эўрыстычнае даследаванне ўмоў чалавечага існавання, што адсутнічаюць у кожным арганізаваным грамадскім ладзе, якія звычайна завуць «натуральным станам». У гэтых умовах дзеянні чалавека злучаны толькі з яго асабістай уладай, абмежаваным сумленнем, і без супраціву. З гэтага агульнапрынятага выточнага становішча розныя прыхільнікі тэорыі грамадскай дамовы па-рознаму спрабуюць вытлумачыць, чаму ў разумнай асабістай цікавасці чалавека самахоць адмовіцца ад волі, якой кожны валодае ў натуральным стане, каб атрымаць перавагі палітычнага парадку.
Томас Гобс (1651), Джон Лок (1689) і Жан-Жак Русо (1762) з'яўляюцца самымі вядомымі філосафамі тэорыі грамадскай дамовы. Аднак, яны зрабілі вельмі адрозныя высновы з гэтага выточнага становішча. Гобс абараніў аўтарытарную манархію, Лок абараніў ліберальную манархію, тым часам як Русо абараніў ліберальны рэспубліканізм. Іх праца забяспечыла тэарэтычны грунт канстытуцыйнай манархіі, ліберальнай дэмакратыі і рэспубліканізму. Грамадская дамова выкарыстоўвалася ў Дэкларацыі Незалежнасці як знак выканання Дэмакратыі, і пазней была адроджана мыслярамі, такімі як Джон Роўлз.
Паводле Томаса Гобса, чалавечае жыццё было б «небяспечным, жорсткім і кароткім» без палітычнай улады. Без яе мы жылі б у натуральным стане, дзе ў кожнага ёсць неабмежаваныя натуральныя волі, улучаючы «права на ўсё» і, адпаведна, волю шкодзіць усім, хто пагражае нашаму ўласнаму жыццю; была б бясконцая «вайна ўсіх супраць усіх» (Bellum omnium contra omnes). Каб пазбегнуць гэтага, вольныя людзі ўсталёўваюць палітычнае грамадства, то бок грамадства праз грамадскую дамову, у якім кожны атрымвае выгаду ад грамадзянскіх праў наўзамен падначаленню грамадзянскаму кодэксу ці палітычнай уладзе.
Парушэнне грамадскай дамовы
Грамадская дамова і атрыманыя пры гэтым грамадзянскія правы не з'яўляюцца натуральнымі правамі, не фіксуюцца назаўжды. Хутчэй сама дамова гэта спосаб дасягнення выніку — карысці для ўсіх — і (згодна некаторым філосафам, такім як Лок ці Русо) які будзе законным да той ступені, пакуль знаходзіць агульная цікавасць («агульнае жаданне» ў Русо). Таму, калі ў дамове выяўляюцца нястачы, ён паўторна абмяркоўваецца для змены становішчаў, скарыстаючы такія сродкі, як выбары ці заканадаўчы орган. Лок давёў, што існуе права на паўстанне ў выпадку дамовы, што прыводзіць да дыктатуры.
Калі нехта захоча парушыць грамадзянскія правы, выніковыя з абавязанняў грамадскай дамовы, напрыклад, здзяйсняючы злачынствы ці адмаўляючыся ад сваіх праў, то астатняя частка грамадства абароніць сябе ад дзеянняў такіх асоб. Быць чальцом грамадства азначае ўзяць на сябе адказнасць за выкананне правіл, разам з пагрозай кары за парушэнне іх. Такім чынам, грамадства працуе «ўзаемным прымусам, узаемна дамоўленым» (Хардзін, 1968).
Класічная думка
Многія сцвярджаюць, што дыялог Крэтон, напісаны Платонам, адлюстроўвае грэцкую версію тэорыі грамадскай дамовы. У гэтым дыялогу Сакрат адмаўляецца распачынаць уцёкі з турмы для выратавання жыцця. Ён сцвярджае, што з тых часоў, як ён ахвотна застаўся ў Афінах на ўсё сваё жыццё, калі меў магчымасць знайсці іншае месца, ён прыняў грамадскую дамову, то бок цяжар мясцовых законаў, і што ён не можа парушыць гэтыя законы нават тады, калі яны супярэчаць яго асабістым інтарэсам.
Эпоха адраджэння
Квенцін Скінар сцвярджаў, што некалькі важных сучасных навін у тэорыі грамадскай дамовы былі выяўлены ў лістах французскіх кальвіністаў і гугенотаў, праца якіх паспрыяла пісьменнікам з Гістарычных Нідэрландаў, што пярэчылі супраць падначалення краіны Іспаніі, а пазней каталікам Англіі. Як ранняга тэарэтыка грамадскай дамовы сярод іх можна разглядаць Франсіска Суараса (1548—1617) з Саламанкской школы, які выкарыстаў канцэпт натуральнага права ў споры з «боскім правам» абсалютнай манархіі. Усе гэтыя групы тэарэтыкаў спрабавалі ясна сфармуляваць панятак народнага суверэнітэту, што ўсталёўваецца праз сацыяльнае пагадненне ці дамову. Аргументы пра асновы кіравання пачыналіся са здагадак пра «натуральны стан», калі ўсе людзі па сваёй прыродзе вольныя ад падначалення кожнаму ўраду. З іншага боку, гэтыя аргументы абапіраліся на карпарацыйныя тэорыі, знойдзеныя ў Рымскім праве, паводле якога «populus» (лат. — народ) можа існаваць у якасці асобнай праўнай арганізацыі. У аргументах адзначалася, што група людзей можа яднацца ва ўрад, бо ў гэтай групы есці магчымасць ужыццяўляць адзінае жаданне і прымаць развязкі аднагалосна без вярхоўнай улады. Гэты панятак быў адхілена Гобсам і пазнейшымі тэарэтыкамі грамадскай дамовы.
Калі няма дзяржавы: |
Дзеля чаго была складзена
грамадская дамова |
||
(Левіяфан) |
|||
(Уторай трактата-грамадзянскім кіраванні) |
натуральныя правы (воля і прыватная ўласнасць) |
||
(Пра грамадскую дамову) |
ў адпаведнасці са сваімі асабістымі інтарэсамі |
Многія выступаюць супраць лібертарыянскай ідэі пра тое, што падаткаабкладанне — адна з формаў агрэсіі на падставе грамадскай дамовы. У прыватнасці, прыхільнікі большасці тэорый грамадскай дамовы ўспрымаюць падаткі як фінансавую ўгоду з партнёрам, а падатковых урадоўцаў урада як суб'ектаў (невыяўных) дамовы з чальцамі грамадства дзеля дазволу агульных цяжкасцяў. І ўсё ж, Герберт Спэнсар сцвярджае: «Калі кожны чалавек вольны рабіць тое, што жадае, не парушаючы пры гэтым роўную волю кожнага іншага чалавека, тое ён вольны адмовіцца ад сувязі з дзяржавай — адмовіцца ад прапанаваных ім паслуг абароны і байкатаваць выплаты на іх забеспячэнне. Само сабою разумеецца, што падобнымі паводзінамі ён ні ў якой меры не ўшчымляе волю іншых людзей, яго пазіцыя пасіўная, а застаючыся пасіўным — ён не можа стаць агрэсарам. Не менш выяўнае, што ён не можа быць прымушаны да далейшай падтрымкі адной з палітычных карпарацый без парушэння маральнага закона; бо грамадзянства мяркуе выплату падаткаў, а забіраць маёмасць чалавека супраць яго волі, з'яўляецца парушэннем яго правоў». Некаторыя прыхільнікі тэорыі грамадскай дамовы сцвярджаюць, што чалавек абавязаны пільнавацца гэтай самай «грамадскай дамовы», застаючыся ў межах дзяржавы. Аспрэчанні гэтага пункту погляду часта засноўваюцца на тым, ці ёсць рэальны выбар з магчымасцю «выйсці з гульні». Адным з магчымых перашкод можа быць тое, што пакінуць краіну можа быць цяжкім і справай, што патрабуе ахвяр, асабліва ў выпадку кантраляваных дзяржавай межаў (праз памежнікаў з сабакамі і калючы дрот). Іншы погляд на гэта пытанне палягае ў тым, што дамова — гэта нешта, прыманае самахоць. А законы дзяржавы, па вызначэнні, абавязковыя да выканання ўсімі грамадзянамі ў прымусовым парадку. Падобны стан, з гэтага пункту гледжання, можна параўнаць з мафіяй — людзі нібы самахоць плацяць ёй за «дах», але дэ-факта яны гэта робяць па прымусе. Іншыя лібертарыі адзначаюць, што ўсе тэрыторыі на планеце знаходзяцца пад юрысдыкцыяй той ці іншай дзяржавы, то чалавек не можа пакінуць адну дзяржаву, не прыняўшы правіл іншагай, і, такім чынам, пакінуць зону дзеяння грамадскай дамовы магчыма хіба што калі вы вырашыце жыць у акіяне. Прыхільнікі тэорыі грамадскай дамовы, з іншага боку, сцвярджаюць, што выбар аднаго са многіх кантрактаў, прымальны з лібертарнага пункту погляду, практычна цяжка здзейсны. Прыкладам, калі прыватная карпарацыя, што кантралюе водазабеспячэнне ў рэгіёне, і незадаволеныя ёй жыхары раёна не змогуць прыйсці да пагаднення па стварэнні новага ўдзельніка на гэтым рынку, то скасаванне кантракта з карпарацыяй будзе азначаць, фактычна, што чалавеку давядзецца з'ехаць з гэтага рэгіёна. Такім чынам, сцвярджаюць крытыкі, кантракт з манапольнай воднай карпарацыяй вельмі падобны на грамадскую дамову.
Натхняючыся такімі меркаваннямі, некаторыя мінархісты прапануюць усталёўваць грамадскую дамову (і падаткі) толькі на мясцовым ці рэгіянальным роўні, чым менш, тым лепш, бо пакіданне раёна менш цяжкае і здатнае лепш у плане захавання волі выбару, чым эміграцыя з краіны. Такая сістэма таксама ўносіць элемент канкурэнцыі паміж рознымі падаткамі, да якіх манапалістычны цэнтральны ўрад не мае дачынення. З іншага боку гэта сістэма таксама абцяжарвае правядзенне якіх-небудзь буйных грамадскіх праектаў, бо для падобнага трэба выяўнае пагадненне паміж рознымі рэгіянальнымі органамі ўлады. Дадатковай праблемай будзе і абмежаванне ажыццяўлення буйнамаштабных грамадскіх праектаў толькі тымі, што маюць шырокую падтрымку, магчыма, кансалідаваную праз адну з наддзяржаўных арганізацый (ААН, Еўрасаюз, НАФТА, НАТО). Апроч таго, без цэнтралізаванага кіравання падаткаабкладаннем гэта сістэма таксама дазваляе стварэнне «падатковых сховішчаў»: калі ў вызначаным рэгіёне няма ці амаль няма мясцовых падаткаў, многія багатыя людзі з суседніх рэгіёнаў могуць пераязджаць туды, тым самым лішаючы падатковых паступленняў рэгіёны іх ранейшага месцажыхарства, дзе гэта багацце было здабыта. Добра гэта ці дрэнна — кожны вырашае сам, у залежнасці ад сваіх палітычных поглядаў.
Вядома, існаванне грамадскай дамовы, роўна як і існаванне прынцыпу ненападу, само па сабе прадмет спрэчкі паміж прыхільнікамі розных палітычных ідэалогій і поглядаў. Многія либертарыи сцвярджаюць, што дамова не можа існаваць без свядомай і самаахвотнай згоды ўсіх удзельнікаў. Вядомым прыхільнікам гэтага пункту гледжання быў амерыканскі анархіст-індывідуаліст Лісандр Спунер, засноўваючы прынцып ненападу на натуральным праве. Спунер лічыў, што факт пагрозы ўжывання гвалту з боку ўрада ў дачыненні тых, хто не плаціць падаткі, робіць нелегітымным кожную грамадскую дамову — бо законныя дамовы могуць быць зроблены толькі без прымусу (то бок яны павінны быць добраахвотнымі).
Іншыя сцвярджаюць, што грамадская дамова сапраўды можа існаваць, але гэта менавіта што негалосная дамова паміж людзьмі — пільнавацца прынцыпу ненападу; з іх аргументацыі вынікае, што падаткаабкладанне, такім чынам, выяўна парушае грамадская дамова. Прыкладам, анархіст П'ер-Жозэф Прудон лічыў, што замест дамовы паміж чалавекам і ўрадам «грамадская дамова ўяўляе сабою пагадненне чалавека з чалавекам; пагадненне, якое павінна прывесці тое, што мы завём грамадствам», да «адрачэння ад кожных прэтэнзій да кіравання атачальнымі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.