Кансанана́с[1][2] (ад па-лацінску: consonantia — гармонія, сугучнасць) — стылістычны прыём, які звычайна выкарыстоўваецца ў паэзіі і песнях, якому характэрна паўтарэнне аднолькавых зычных два ці больш разоў у кароткай паслядоўнасці:

Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк.
Рыгор Барадулін, «Матылёк»

Кансананс не варта блытаць з асанансам, які ўяўяле сабой паўтарэння галосных. Алітэрацыя з’яўляецца асаблівай формай кансанансу, дзе зычны, які паўтараецца, знаходзіцца напачатку кожнага слова: блакітным блёкатам блюзнерыць бліскавіца.

У паэтычным аналізе алітэрацыю звычайна адрозніваюць ад іншых формаў кансанансу.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.