Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску ў 1932—1941 гг. У 1930-я гады размяшчаўся ў былой гімназіі Фальковіча[1], перад вайной разам з Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школай Беларусі імя У. І. Леніна размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса[2].
Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друку[3]. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.
Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай у краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет[4]. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.