Кайкава
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́йкава[1] (трансліт.: Kajkava, руск.: Кайково) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 12,5 км на поўдзень ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на дарозе H9034.
Вёска
Кайкава
| ||||||||||||||||||||
Вядомае балцка-літоўскае аднаасноўнае імя Kaikutis, у ім суфікс -ut- і аснова Kaik-. Гэтае імя засведчана ў XV стагоддзі ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага[2].
У 1588 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1791 годзе 27 дымоў, панскі двор, уласнасць Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска і панскі двор у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць князя Дамініка Гераніма Радзівіла. У 1858 годзе ўласнасць князя А. Радзівіла. У 1897 годзе ў вёсцы працавала кузня, карчма, была царква на могілках і маёнтак.
У 1909 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1915 годзе ў ім вучыліся 52 хлопчыкі і 24 дзяўчынкі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы. За часамі польскай акупацыі дзейнічала бальшавіцкае падполле.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска, цэнтр Кайкаўскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Былі спаленыя 32 двары, забітыя 22 жыхары, 18 вывезеныя на прымусовую працу ў Германію. З верасня 1942 года тут дзейнічала радыёстанцыя савецкай партызанскай брыгады імя Калініна.
У песні «Месяц» гурта «Ляпіс Трубяцкі» ёсць словы: «Вадзіў індзейскую хеўру // У цёмны Кайкаўскі лес».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.