«Казанне Скаргі» (польск.: Kazanie Skargi) — карціна польскага мастака Яна Матэйкі, напісаная ў 1864 годзе.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
Thumb
Ян Матэйка
Казанне Скаргі. 1864
Kazanie Skargi
Матэрыял палатно
Тэхніка алейныя фарбы
Памеры 224 × 397 см
Нацыянальны музей, Варшава
(інв. ZKW 2048)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Сюжэт і персанажы

Сюжэт карціны — казанне прыдворнага прапаведніка караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Пятра Скаргі. Пётр Скарга быў вядомы як выдатны прамоўца, езуіт, люты абаронца каталіцызму. Ён быў адным з ініцыятараў заключэння Берасцейскай уніі.

Галоўны герой карціны стаіць справа, яго жэст падкрэслены яркай плямай за ім, яркім святлом на твары і руках у супрацьлегласць цьмянаму жоўтаму святлу на навакольных. Ён узвышаецца над нерухомай аўдыторыяй. Матэйка паказаў розныя рэакцыі слухачоў на словы прапаведніка. Іншыя заслухалісь прамовай Скаргі, іншыя відавочна спяць. І гэтае адрозненне, на думку мастака, выклікана стаўленнем кожнага персанажа да лёсу Польшчы.

Своеасаблівым антыподам Скаргі паказаны кароль Жыгімонт III, які сядзіць у крэсле, унізе. Кароль абыякавы да дзеяння, яго вочы прыплюшчаны і малітоўнік, здаецца, яшчэ трохі і выпадзе з рук. За спінкай крэсла караля відаць твар хлопчыка — гэта яго сын, будучы кароль Уладзіслаў IV. Ён уважліва слухае Скаргу.

У цэнтры карціны на дыване ляжыць кінутая пальчатка. Гэта сімвал выкліку арыстакратыі каралю. У сярэдзіне карціны стаяць Януш Радзівіл, Мікалай Вішнявецкі і Станіслаў Стадніцкі — удзельнікі будучага рокаша Зебжыдоўскага, накіраванага супраць імкнення караля абмежаваць шляхецкія вольнасці (у рэальнасці Скарга падтрымліваў узмацненне каралеўскай улады).

Злева на ўзвышшы стаіць вялікі каронны гетман Ян Замойскі. Злева ў малітоўнай позе абапёрся на скрыжаваныя пальцы рук архіепіскап Станіслаў Карнкоўскі, побач — епіскап Іпацій Пацей, таксама адзін з ініцыятараў Брэсцкай уніі. У руках трымае капялюш Мікалай Вольскі, будучы вялікі каронны маршалак.

За каралём слухае пропаведзь каралева Ганна Ягелонка. Побач з ёй у цёмна-сіняй сукенцы і карунках, зачыніўшы вочы рукой стаіць Альжбета Астрожская (верагодна, гэта памылка або грэбаванне мастака гістарычнымі дэталямі — Скарга стаў прыдворным прапаведнікам у 1588 годзе, праз 6 гадоў пасля смерці Астрожскай).

Справа ў пурпурнай мантыі сядзіць кардынал Энрыка Каэтані (ці Гаэтані), побач з ім бачныя профілі двух дэпутатаў Сейма. Ля ног Скаргі сядзіць Ян Пётр Сапега.

Ян Матэйка напісаў карціну адразу пасля Польскага паўстання 1863 года, што ўзмацніла ўражанне ад карціны на сучаснікаў. Для карціны пазіраваў былы ўдзельнік Польскага паўстання 1830 года шляхціц Міхал Швейцэр — Ян Матэйка напісаў з яго Пятра Скаргу.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.