From Wikipedia, the free encyclopedia
Зы́гмунт (Зі́гмунд) Лазі́нскі (польск.: Zygmunt Łoziński; 5 чэрвеня 1870, наваколле Навагрудка — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі святар, біскуп мінскі (1918—1925) і пінскі (1925—1932).
Зыгмунт Лазінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Zygmunt Konstanty Antoni Łoziński | |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая Царква | ||||||
Папярэднік | дыяцэзія заснавана | ||||||
Пераемнік | Казімір Букраба | ||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая Царква | ||||||
Пераемнік | Баляслаў Слосканс | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыяцэзіяльны біскуп, духоўнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
5 чэрвеня 1870[2] |
||||||
Смерць |
26 сакавіка 1932[2] (61 год) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Łoziński family of the Lubicz coat of arms[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і Пецярбургскую духоўную рыма-каталіцкую акадэмію, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў 23 чэрвеня 1895 года. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі двойчы (1898—1900 і 1905) быў адхілены ад пасады. У 1905 стаў пробашчам кафедральнага сабора ў Мінску. У 1905-09 зноў прафесар духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 — адначасова ў семінарыі. У 1909—1911 гадах суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведванні парафій Расійскай імперыі.
2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Мінскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. З 14 жніўня 1918 заняў кафедру. Спрыяў усталяванню беларускай мовы ў касцёле. 6 снежня 1918 разам з Ф. Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску. Быў арганізатарам беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску (пазней пераведзена ў Навагрудак, затым — у Пінск, дзе паступова паланізавалася).
У 1920 годзе арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасля вымушаны з’ехаць у Заходнюю Беларусь.
28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.
Аўтар шэрагу брашур і артыкулаў на польскай мове.
У 2017 годзе, з нагоды 60 годдзя працэсу беатыфікацыі Зігмунда Лазінскага, гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» звярнулася з адкрытым лістом да каталіцкага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай паспрыяць у больш хуткім завяршэнні працэсу беатыфікацыі. У адказе на зварот Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца аб цудзе праз заступніцтва Слугі Божага Зігмунда Лазінскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.