рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зме́йка, Дзвея — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Змейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Басейн | 190 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Стайкі |
• Каардынаты | 53°16′07″ пн. ш. 26°11′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уша |
• Месцазнаходжанне | заходняя ўскраіна вёскі Малая Мядзвядка |
• Каардынаты | 53°23′17″ пн. ш. 26°20′59″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць |
Раёны | Баранавіцкі раён, Карэліцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 26 км (21,5 км з іх на тэрыторыі Баранавіцкага раёна)[1]. Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.
Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, у лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна. У вярхоўі прымае сцёк са шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.