From Wikipedia, the free encyclopedia
Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Мінск) — беларускі геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).
Залман Абрамавіч Гарэлік | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (18) красавіка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1987 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Партыя |
Пасля заканчэння Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута ў 1936 годзе накіраваны ў Інстытут геалагічных навук АН БССР. З 1937 г. інжынер, галоўны інжынер, начальнік Беларускага геалагічнага кіравання. У перыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геаўпраўлення. У 1944—1950 гг. начальнік, галоўны геолаг Белгеалкіравання і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949—1955). У 1950—1955 гг. — галоўны геолаг Беларускага інстытута прамысловага праектавання. З 1955 г. на педагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР — начальнік аддзела нафты і газа, загадчык сектара тэктонікі (1967—1976). З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута.
Тэктоніка і структурная геамарфалогія, фармаванне нафтавых пакладаў, прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінеральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэнні нетраў і мінеральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэрыі прагназавання радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.