Жак Саламон Адама́р (фр.: Jacques Salomon Hadamard; 8 снежня 1865 — 17 кастрычніка 1963) — французскі матэматык-універсал. Аўтар мноства фундаментальных прац па алгебры, геаметрыі, функцыянальнаму аналізу, дыферэнцыяльнай геаметрыі, матэматычнай фізіцы, тапалогіі, тэорыі імавернасцей, механіцы, гідрадынаміцы і інш.
Жак Саламон Адамар | |
---|---|
фр.: Jacques Salomon Hadamard | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 кастрычніка 1963[4][1][…] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Amédée Hadamard[d] |
Род дзейнасці | матэматык, прафесар, даследчык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эміль Пікар[d][7] і Jules Tannery[d] |
Вядомыя вучні | Марыс Фрэшэ, Андрэ Вейль |
Член у |
|
Узнагароды | Прэмія Фельтрынелі |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Парыжскай АН з 1912 года. Ганаровы член Апякунскай рады Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Замежны член-карэспандэнт (1922) і замежны ганаровы член (1929) АН СССР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Версалі ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Парыжы. Ужо ў 19 гадоў пачаў публікаваць навуковыя працы.
У 1892 годзе ажаніўся з Луізай-Ганнай Трэнель (фр. Louise-Anna Trénel), у іх нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі. Двое старэйшых сыноў Адамара загінулі на франтах Першай сусветнай вайны, трэці быў забіты ў Другой сусветнай вайне (1944).
З 1893 года — прафесар у Бардо. Прафесар Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ўніверсітэта (1900—1912), Політэхнічнай школы (1912—1937).
Падчас нямецкай акупацыі Францыі (1940—1945) быў у эміграцыі ў ЗША, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Францыю.
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Jacques Salomon Hadamard — 2009.
- Адамар Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Адамар Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.