From Wikipedia, the free encyclopedia
Ежы Антан́евіч (польск.: Jerzy Antoniewicz; 3 мая 1919, Пётркаў Трыбунальскі, Польшча — 29 чэрвеня 1970) — польскі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (1961 г.). Скончыў у 1945 г. Варшаўскі ўніверсітэт. У 1945—1965 гг. загадчык аддзела Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве. Арганізатар i кіраўнік Яцвяжскай (з 1955 г.) i Яцвяжска-Сувалкаўскай (з 1959 г.) археалагічных экспедыцый, на падставе якіх утварылася Беластоцкае навуковае таварыства (з 1962 г. Антаневіч яго генеральны сакратар). Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літоўскага i беларускага народаў i намеснік галоўнага рэдактара часопісу «Rocznik Białostocki». З 1967 г. кіраўнік Мазавецкага цэнтра навуковых даследаванняў у Варшаве. Аўтар прац па культуры балтыйскіх плямёнаў, якія насялялі паўночныя раёны Польшчы i заходняй Беларусі.
Ежы Антаневіч | |
---|---|
польск.: Jerzy Antoniewicz | |
Дата нараджэння | 3 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1970 (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, археолаг |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Дзяржаўны археалагічны музей у Варшаве |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | Варшаўскі ўніверсітэт |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.