Дубровіца[1], ці Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца Дубравіца[3] — горад ва Украіне, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9343 чал. (2022). Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
Дубровіца
укр.: Дубровиця
Thumb Thumb
Герб[d] Сцяг[d]
Thumb
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля, Н. Орда
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
58,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
9343 чалавекі (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3658
Паштовы індэкс
34100—34108
КААТУУ
5621810100
Афіцыйны сайт
Дубровіца на карце Украіны
Thumb
Дубровіца
Закрыць

Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Назва

Тапонім Дубровіца, напэўна, утварыўся ад асновы «дуброва» (дубовы лес)[4].

Гісторыя

Thumb
Сядзіба Плятэраў у Варобіне, Н. Орда

Упершыню згадваецца як горад Тураўскага княства пад 1005 годам. У 2-й палове XII ст. стала сталіцай удзельнага Дубровіцкага княства.

У 1340-я года Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[1]. З XV ст. нададзена ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якая ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у складзе Троцкага ваяводства, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[5]. У гэты ж час стала сталіцай графства.

У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў А. Курбскі[1]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.

У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (16951701)
  • Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1862)
Thumb
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля

Вядомыя асобы

  • Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і педагог
  • Анастасія Заслаўская-Гальшанская (?—1561) — рэлігійная і культурная дзеячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
  • Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадскі дзеяч, палітычны вязень
  • Фёдар Пірышка (18981991) — беларускі партыйны дзеяч, мемуарыст
  • Жорж Шарпак (нар. 1924) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1992)

Зноскі

  1. Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
  2. Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 931
  3. Дубровица // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998.  640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.