From Wikipedia, the free encyclopedia
Друга́я кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Бэт), Другая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Β΄ Χρονικών, лац.: Liber II Paralipomenon) — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з першай часткай складаюць Параліпаменан.
Другая кніга летапісаў (דִּבְרֵי־הַיָּמִים) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 1 раздзела другой кнігі Летапісаў | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль, Іўдзея |
Папярэдняя (праваслаўе): | Першая кніга летапісаў |
Наступная: | Кніга прарока Ездры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак з іншага пункту гледжання. Акцэнт зроблены на духоўны свет і культ, а не на палітычнае жыццё царства.
Кніга падзеленая на 36 раздзелаў. Першыя 9 з іх апісваюць дзейнасць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасцям яго асвячэння, малітве Саламона і Божаму абяцанню ў адказ на малітву цара.
Пасля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Іўдзеі ацэньваюцца за іхнюю вернасць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.