Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
До́ўгае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці (басейн ракі Шошы). Найглыбейшае возера Беларусі (да 53,7 м)[1].
Доўгае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 172,6 м |
Даўжыня | 6 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 2,19 км² |
Аб’ём | 0,04317 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 14,9 км |
Сярэдняя глыбіня | 53,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,24—0,25 ‰ |
Празрыстасць | да 5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 30,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | Шоша |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера — 2,19 км², даўжыня каля 7 км, найбольшая шырыня 0,7[2] км, сярэдняя — 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 53,7 м, сярэдняя 16,6 м. Аб’ём вады 43,17 млн м³, плошча вадазбору 30,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 метраў на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе да 25—30 метраў у астатняй частцы. Схілы стромкія, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія Доўгага возера звілістая, даўжынёй 14,9 км. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны мае стромкія схілы. Літаральная зона вузкая. Ложа возера з глыбіні 3 м мае карытападобную форму. Уздоўж сярэдзіны возера маецца некалькі глыбокіх упадзін. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, месцамі з валунамі. У глыбакаводнай частцы дно глеістае, у залівах пакрыта сапрапелем.
Упадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, выцякае ручай у возера Шо.
Возера Доўгае мезатрофнае, слабапраточнае. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласць да 25 метраў ад берага, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5—7 метраў.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь, сняток і іншыя віды рыб. Адзначаны рачок лімнакалянус (рэліктавы від ледавіковага перыяду)[2]. На возеры і навакольнай тэрыторыі створаны гідралагічны заказнік «Доўгае»[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.