Remove ads
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом урада ў Мінску — будынак урада РБ у Мінску. Узведзены ў 1930—1934 па праекце Іосіфа Лангбарда. Размешчана на плошчы Незалежнасці. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду аб'ёмам 240 000 м³, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму, паклаў пачатак фарміраванню новага цэнтра горада — б.плошчы Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган ніжняя палата Парламента — Палаты прадстаўнікоў; цэнтральны орган выканаўчай улады- Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.
Славутасць | |
Дом урада Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
| |
53°53′46,2″ пн. ш. 27°32′41,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] і канструктывізм |
Архітэктар | Іосіф Рыгоравіч Лангбард |
Дата заснавання | 1934 |
Будаўніцтва | 1930—1934 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Месцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
Кампаноўка Дома ўрада засноўвалася на сімэтрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам.
За ўзвядзенне Дому ўрада ў 1934 архітэктар атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў.
У 1984 годзе праведзена добраўпарадкаванне ўнутрыдваровай тэрыторыі (арх. Г. Аксёнава)[1].
Дом Урада — самае буйное збудаванне ў беларускай архітэктуры. Яго аб'ём роўны 240 тыс. кубаметраў. Нягледзячы на яго гэтак вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.
Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі гэтага манументальнага будынка і прылеглай да яго плошчы. У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. На пастаменце помніка з паліраванага лабрадарыту гарэльефы з бронзы эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».
Герб Беларусі на будынку выкананы ў 1997 годзе скульптарам В. Мурашовым[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.