Remove ads
рака From Wikipedia, the free encyclopedia
Длабока (макед.: Длабока река, алб.: Përroi i Thellë, літаральна азначае «Глыбокая рака») — рака ў заходняй частцы Паўночнай Македоніі ў рэгіёне «Горная рака». Левы прыток ракі Рыбнічка, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых прытокаў ракі Радзікі[1]. Бярэ выток высока ў гарах (г. Кораб, 2764 м), на тэрыторыі нацыянальнага парка Маўрава, утварае глыбокую трогавую (U-падобную) даліну.
Длабока | |
---|---|
макед. Длабока река, алб. Përroi i Thellë | |
Вадацёк | |
Выток | Гара Кораб |
• Месцазнаходжанне | г. Кораб |
• Каардынаты | 41°45′25″ пн. ш. 20°31′56″ у. д.HGЯO |
Вусце | Р. Рыбнічка |
• Каардынаты | 41°43′04″ пн. ш. 20°38′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Непадалёк ад вытока ракі знаходзіцца Корабскі вадаспад вышынёй 136 м – самы высокі ў Паўночнай Македоніі (каардынаты).
Рака і яе даліна сфармаваліся пад уплывам ледавікоў падчас апошняга абледзянення.
Даліна Длабокі з’яўляецца адзіным у Паўночнай Македоніі месцам, дзе пануе альпійскі клімат[2].
Рака працякае каля закінутага сяла Жужнэ, потым даліна ракі звужаецца, утвараючы каньён паміж сёламі Ністрава і Бібай (Бібанне), пасля чаго ўпадае ў раку Рыбнічку.
На аб’ём вады істотна ўплывае таянне снягоў і ільда на ўсходнім баку піка Мал-Кораб. Самая высокая хуткасць цячэння і найбольшы паток вады назіраецца ў канцы мая – пачатку чэрвеня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.