Кораб, Корабі (макед.: Кораб, Голем Кораб, алб.: Korabi) — гара на Балканскім паўвостраве, паміж далінамі рэк Радзіка і Чорны Дрын.
Вышыня над узроўнем мора — 2764 м. Гара знаходзіцца на мяжы Албаніі і Паўночнай Македоніі (нацыянальны парк Маўрава), з’яўляецца вышэйшым пунктам гэтых краін. Геалагічна Кораб адносіцца да сістэмы Шар-Планіна. Складзена вапнякамі, схілы пакрытыя дубам, букам і хвояй. Вышэй 2000 м — горныя пашы.
Гара мае больш за 10 вяршынь з абсалютнай вышынёй больш за 2000 м, размешчаных у абедзвюх краінах. Кораб намаляваны на гербе Паўночнай Македоніі.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Вяршыня}}. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.