Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзёма (башк.: , руск.: Дёма) — рака ў Арэнбургскай вобласці і Башкартастане (Расія), левы прыток ракі Белая (басейн ракі Волга).
Дзёма | |
---|---|
руск. Дёма, башк. Күгиҙел | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 535 км |
Басейн | 12 800 км² |
Расход вады | 35 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Агульны Сырт |
• Каардынаты | 53°10′43″ пн. ш. 55°02′54″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Белая |
• Месцазнаходжанне | Уфа |
• Каардынаты | 54°42′50″ пн. ш. 55°54′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Арэнбургская вобласць, Башкартастан |
Код у ДВР | 10010201312111100024137 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 535 км, плошча вадазбору 12,8 тыс. км². Сярэдні расход вады на адлегласці 54 км ад вусця складае 42,3 м³/с, аб’ём сцёку 1,335 км³/год[1]. Бярэ пачатак на паўночных схілах узвышша Агульны Сырт. Рака цячэ ў шырокай даліне, моцна пятляючы, у нізоўях — пратокі і старыцы. Упадае ў раку Белую злева, на 475-м км ад вусця, у горадзе Уфа. Жыўленне ракі пераважна снегавое[1].
Прытокі: Казіяз (Амбур), Уза, Калмашка, Балышлы, Курсак, Міякі, Карамала, Гайны, Курбаны, Агумбуляк, Курмазы, Уязы, Чакмагуш, Садак, Уюлга, Купырка, Бакалка, Ціманка, Вялікі Ізяк, Сухая Дзёма і інш.[2]
На рацэ размешчаны горад Даўлеканава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.