Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

Хуткія факты Дзмітрый Алісейка, Поўнае імя ...
Дзмітрый Алісейка
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка
Нарадзіўся 28 жніўня 1992(1992-08-28)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Дняпро
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Дынама-2 (Мінск) 7 (0)
2012   Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2013—2014 Нёман (Гродна) 15 (0)
2014   Слуцк 27 (5)
2015—2016 Слуцк 49 (3)
2017 Дынама (Брэст) 19 (2)
2018 Іслач (Мінскі раён) 21 (0)
2019 Хімкі 14 (0)
2019   Хімкі-М 1 (0)
2019—2020 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (0)
2021 Мінск 18 (2)
2022—2023 Астравец 52 (8)
2024— Дняпро (Магілёў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь (да 17) 6 (1)
2009—2011 Беларусь (да 19) 4 (0)
2012 Беларусь (да 21) 3 (0)
2017 Беларусь 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.

У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[9].

Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[10]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[12]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.

У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[16]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[17].

У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца»[18], дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[20]. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21] і адправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[22].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынама (Мінск)Беларусь10
2008дубльДынама (Мінск)Беларусь10
2009дубльДынама (Мінск)Беларусь170
2010дубльДынама (Мінск)Беларусь141
2011дубльДынама (Мінск)Беларусь50
2011Д3Дынама-2Беларусь70
2012Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь10
2013Д1НёманБеларусь150
2014Д1СлуцкБеларусь275
2015Д1СлуцкБеларусь261
2016Д1СлуцкБеларусь232
2017Д1Дынама (Брэст)Беларусь192
2018Д1ІслачБеларусь210
2018/19 (2)Д2ХімкіРасія120
2019/20 (пач.)Д2ХімкіРасія20
2019 (2)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь100
2020Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь60
2021Д1МінскБеларусь182
2022Д2АстравецБеларусь243
2023Д2АстравецБеларусь285
Закрыць

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.