Мо́тальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Моталь.
Мотальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іванаўскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Моталь |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня | Этэры Гурамаўна Пташыц |
Насельніцтва (2019) | 4 742 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 225822 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзедавіцкі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года гарадскі пасёлак Моталь скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Дзедавіцкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Моталь, а сельсавет перайменаваны ў Мотальскі.[1]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Моладаўскага сельсавета перададзена вёска Тышкавічы[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мотальскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Дзедавічы і Заазер’е[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5249 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 4742 чалавекі[7].
У склад сельсавета ўваходзяць аграгарадкі Моталь і Тышкавічы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.