Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэро́м Дэ́від Сэ́лінджэр (англ.: Jerome David Salinger [ˈsælɪndʒər]; 1 студзеня 1919, Нью-Ёрк — 27 студзеня 2010, Корніш, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі празаік , класік літаратуры ЗША XX стагоддзя, найбольш вядомы як аўтар рамана «Лавец у жыце»[6].
Джэром Дэвід Сэлінджэр | |
---|---|
англ.: Jerome David Salinger | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2010[4][2][…] (91 год) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Клэр Дуглас[d] |
Дзеці | Мэт Сэлінджэр[d] і Маргарэт Сэлінджэр[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
Гады творчасці | з 1940 |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя апавяданні пачаў пісаць яшчэ ў Манхэтэнскай школе (сярэдзіна 1930-х). У пачатку 1940-х дэбютаваў з малой прозай у часопісе «Story», дзе было надрукаванае апавяданне «Маладыя людзі» (The Young Folks). Дж. Сэлінджэр не скончыў ні каледжа, ні ўніверсітэта і пасварыўся з бацькам; ён вырашыў прысвяціць сябе літаратуры.
У 1942 пісьменнік пайшоў у войска. Сяржант Сэлінджэр служыў у контрвыведцы, удзельнічаў у аперацыі «Нептун». З таго часу ваенная тэма стала адной з галоўных у яго творчасці.
У перыяд 1940—65 г. былі надрукаваныя 22 апавяданні, аповесці «Фрэні і Зуі», «Вышэй кроквы, цесляры!» і «Сэймур: Уводзіны», але значная частка яго твораў пакуль не апублікаваная. Вядомасць прынёс раман «Лавец у жыце» (1951), у якім успрымальны да прыгажосці летуценны падлетак процістаіць практыцызму, канфармізму і спажывецтву дарослых. Пасля поспеху рамана пісьменнік пакрысе рабіўся самотнікам — амаль не даваў інтэрв'ю, рэдка публікаваўся, а ў 1965 наогул спыніў супрацоўніцтва з літаратурнымі часопісамі. Таксама Дж. Сэлінджэр забараніў перавыдаваць свае раннія творы ажно да апавядання 1948 года «Добра ловіцца рыбка-бананка» і адмовіўся ад прапановаў экранізаваць свае творы (адно з апавяданняў экранізавалі, але фільм пісьменніку не спадабаўся). З канца 1940-х пачаў цікавіцца філасофіяй дзэн, індуізмам, пазней практыкаваў гамеапатыю і нетрадыцыйную медыцыну. Ён імкнуўся пазбегнуць папулярнасці і з сярэдзіны 1960-х пачаў пісаць толькі для сябе.
Паводле пэўных звестак, Дж. Сэлінджэр напісаў яшчэ два раманы і шмат твораў малой формы. У ізаляцыі ад астатняга свету ён пражыў да самай смерці. Пісьменнік негатыўна рэагаваў на абнародаванне сваіх лістоў, балюча ўспрымаў з'яўленне розных рэмэйкаў і сіквэлаў «Лаўца ў жыце». Гадамі ён амаль не кантактаваў з людзьмі, не выступаў на тэлебачанні і радыё; творы позняга Дж. Сэлінджэра не прызначаліся для прыжыццёвай публікацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.