From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Бісет Прат (англ.: James Bissett Pratt; 22 чэрвеня 1875, Элмайра, штат Нью-Ёрк, ЗША — 15 студзеня 1944) — амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог. Адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму.
Джэймс Бісет Прат | |
---|---|
англ.: James Bissett Pratt | |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1944[1] (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія, гісторыя рэлігіі |
Месца працы | |
Альма-матар | Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта, Гарвардскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Уільям Джэймс |
У 1898 г. скончыў Уільямс коледж. Пасля вучыўся ў Берлінскім і ў Гарвардскім універсітэтах. У 1905 г. атрымаў ступень доктара пад навуковым кіраўніцтвам Уільяма Джэймса. Пасля вярнуўся ва Уільямс, дзе выкладаў і займаўся навуковай працай.
Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэлігійныя вераванні як гістарычныя ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку, не вечная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.