From Wikipedia, the free encyclopedia
Джулія Луі-Дрэйфус (англ.: Julia Louis-Dreyfus); нар. 19 студзеня 1961) — амерыканская камедыйная актрыса і прадзюсар.
Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў музычна-гумарыстычнай перадачы «Суботнім вечарам у прамым эфіры» у пачатку 1980-х гадоў. У 1989 годзе яна выканала роль Элейн Бенес ў серыяле «Сайнфелд». Гэтая роля на працягу дзевяці сезонаў прынесла ёй прэміі «Эмі», «Залаты глобус» і ўзнагароду Гільдыі кінаакцёраў ЗША. У 2002 годзе актрыса і яе муж выпусцілі серыял «Назірайце Элі», які доўжыўся 2 сезоны. Пасля ўдзелу ў такіх шоў, як «Скараці свой энтузіязм» і «Запаволенае развіццё», атрымала сваю другую прэмію «Эмі» за роль Крысцін Кэмпбэл ў серыяле «Новыя прыгоды старой Крысцін», які працягваўся 5 сезонаў. У 2010 годзе актрыса ўзнагароджана імянной зоркай на Галівудскай алеі славы за ўклад у развіццё тэлевізійнага вяшчання. У перыяд з 2012 па 2019 год выконвала галоўную ролю ў серыяле «Віцэ-прэзідэнт», які атрымаў 6 прэмій «Эмі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.