Remove ads
італьянскі барочны скульптар і архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Джава́ні П’е́тра Пе́рці або Перэці (Giovanni Pietro Perti, Pietro Perty, Pretti, Peretti; 1648, Муджа, Швейцарыя — 1714, Вільня, Літва) — італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя. Валодаў прадмесцямі Сніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладанні Сапегаў[2].
П’етра Перці | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1648[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1714 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | скульптар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жывучы ў кантоне Тычына, Перці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джавані Ларэнца Берніні[3]. Атрымаў адукацыю ў Фларэнцыі. Пасля запрашэння Міхала Казіміра Паца большасць свайго жыцця Перці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.
Атрымаў вядомасць за мармуровыя ўпрыгожанні Касцёла Святых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаванні Марыя Галі , які выконваў арнаментацыю вакол скульптур Перці. У 1689—1701 гадах Перці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казіміра Яна Сапегі.
На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касцёл Ісуса і кляштар трынітарыяў (пачатак у 1691 годзе, упрыгожаны ў 1700—1705 гадах)[4], усе знаходзяцца ў прадмесці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1686—1688).
Быў жанаты з дачкой Мікеланджэла Палоні Марыяй Магдаленай. Памёр у Вільні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.