вучоны ў галіне неўрапаталогіі, фізіятэрапіі і курарталогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Даніла Аляксандравіч Ма́ркаў[5] (руск.: Даниил Александрович Марков; 13 (25) студзеня 1895 — 23 снежня 1976) — вучоны, неўрапатолаг і фізіятэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).
Даніла Аляксандравіч Маркаў | |
---|---|
руск.: Даниил Александрович Марков | |
Дата нараджэння | 13 (25) студзеня 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1976 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | неўрапатолаг, фізіятэрапеўт, урач, патолагаанатам, выкладчык універсітэта, курартолаг, навуковец |
Навуковая сфера | медыцына[3], паталогія[3], неўрапаталогія[d][3], фізіятэрапія[d], курорталогія[d] і функцыянальная дыягностыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[4] (1936) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Р. І. Расаліма, М. Б. Кроль |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сяле Расказава Тамбоўскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1919 годзе скончыў медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта. У 1919—1926 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб гэтага ж факультэта. У 1926—1930 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб, дацэнт, загадчык кафедрай нервовых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гг. на пасадзе дырэктара Дзяржаўнага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, адначасова дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута, 1931—1934 гг. — загадчык кафедрай. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. урач 1-й бальніцы ў акупіраваным Мінску. Быў арыштаваны за спробу эвакуацыі з дапамогай партызанаў у тыл і вывезены ў Германію, дзе быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946—1948 гг. дырэктар, у 1948—1954 гг. навуковы кіраўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі і неўралогіі, у 1947—1973 гг. загадчык кафедрай нервовых хвароб Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова ў 1954—1976 гг. галоўны неўрапатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР, загадчык лабараторыяй паталагічнай фізіялогіі нервовай сістэмы.
Памёр Д. А. Маркаў у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Д. А. Маркаву належаць навуковыя працы па ранняй функцыянальнай дыягностыцы, тонкай сіміётыцы і патагенетычнай тэрапіі нервовых хвароб, дыягностыцы і лячэнню эпілепсіі, экстрапірамідальных захворванняў, рассеянага склерозу. Пад кіраўніцтвам Д. А. Маркава абаранілі дысертацыі 10 дактароў і 42 кандаты навук.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, артыкулаў у Вялікай і Малой медыцынскіх энцыклапедыях. Рэдактар 16 зборнікаў навуковых работ.
З’яўляўся старшынёй і ганаровым старшынёй Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў, нейрахірургаў і фізіятэрапеўтаў, ганаровым членам Усесаюзнага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Невропатология», «Физиотерапия», «Доклады АН БССР».
Сярод апублікаванага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.