From Wikipedia, the free encyclopedia
Дажджавыя лясы Амазоніі — рэгіён вільготнатрапічных вечназялёных шыракалістых лясоў — самы буйны ў свеце трапічны лес, размешчаны на шырокай, амаль плоскай раўніне, якая ахоплівае амаль увесь басейн ракі Амазонкі. Лес займае 5,5 млн. км² — палову агульнай плошчы ўсіх трапічных лясоў, якія засталіся на планеце. Знаходзіцца на тэрыторыі дзевяці дзяржаў: (Бразілія, Перу, Калумбія, Венесуэла, Эквадор, Балівія, Гаяна, Сурынам, Французская Гвіяна).
Дажджавыя лясы Амазоніі | |
---|---|
Эказона | Неатропіка |
Біём | Вільготны трапічны лес |
Плошча | 5 500 000 км² |
Краіны | Бразілія/Перу/Калумбія/Венесуэла/Балівія/Эквадор |
Акіяны / моры | Атлантычны акіян |
Рэкі | Амазонка |
Тып клімату | Экватарыяльны |
Захаванасць | Critical/Endangered |
Вільготныя трапічныя лясы Паўднёвай Амерыкі (Сельва) вылучаюцца максімальнай біяразнастайнасцю. Разнастайнасць жывёл і раслін там нашмат большая, чым у трапічных лясах Афрыкі і Азіі. Кожны дзясяты апісаны від жывёлы ці расліны паходзіць з амазонскіх джунгляў. Тут было апісана, як мінімум, 40000 відаў раслін, 3000 відаў рыб, 1294 віды птушак, 427 відаў млекакормячых, 428 відаў земнаводных, 378 відаў паўзуноў і ад 96660 да 128 843 розных відаў беспазваночных.
Тут сканцэнтравана самая вялікая на Зямлі разнастайнасць раслін, у тым ліку 16 тысяч відаў дрэў[1].
На дрэвах жывуць розныя віды бясхвостых земнаводных з сямейства Dendrobatidae, скура якіх выдзяляе моцны ліпафільны яд — батратаксін. Тут таксама насяляюць розныя паразіты і пераносчыкі інфекцыйных захворванняў. У прыватнасці, некаторыя віды кажаноў з’яўляюцца натуральным рэзервуарам віруса шаленства, а камары— пераносчыкі лейшманіёзаў. Вільготнае цёплае асяроддзе стварае спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання малярыі, трапічнай ліхаманкі і іншых інфекцыйных захворванняў іх пераносчыкамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.