Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч (6 снежня 1947, Мінск) — беларускі фотамастак, літаратар. Член Беларускага саюза дызайнераў (2000). Член Беларускага саюза пісьменнікаў (2006).

Хуткія факты Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч, Асабістыя звесткі ...
Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч
Thumb
На адкрыцці юбілейнай выставы Леаніда Шчамялёва ў Галерэі Савіцкага, Мінск, 28 снежня 2013
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 снежня 1947(1947-12-06) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці фотамастак, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

У 19651966 гадах працаваў асістэнтам кінааператара на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

У 19661968 гадах служыў у войску у п. Печы, в/ч 43064. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.

У 19691972 гадах працаваў фатографам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Ілюстраваў першыя тамы «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 19701974 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ (не скончыў). З 1972 года выкладаў фотаграфіку ў Тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 19731974 гадах фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы». У 19741992 гадах працаваў фотакарэспандэнтам у дзяржаўных выдавецтвах. Шматлікія фотаальбомы, манаграфіі беларускіх мастакоў, энцыклапедычныя выданні, плакаты, камплекты паштовак, буклеты.

З 1992 года на творчай працы. У 2000 годзе як фотамастак выдаў фотаальбом «Добры дзень, Беларусь» — «Лепшая кніга года» на беларускім конкурсе «Мастацтва кнігі». У 2001—2006 гадах прымаў удзел у фатаграфічных і мастацкіх выставах. Пленэры памяці Язэпа Драздовіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у перадачах беларускага Радыё Свабода: «Верш на Свабоду», «Прыватны дзённік», «Магія мовы».

У 2002 годзе выдаў кнігу паэзіі «Агульны сшытак». Прадмова Рыгора Барадуліна. У 2003 годзе абраны ў Раду беларускай інтэлігенцыі. З 2004 года член Рады Беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва».

У 2004 годзе вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песень Галіны і Барыса Вайханскіх «Вяртанне». У 2005 годзе выдаў кнігу вершаў «Ліхтарыкі» з прадмовай Рыгора Барадуліна. У 2008 годзе ў выдавецтве «Эксмо» (Масква) выдаў дэтэктыўны раман «Газ».

Найбольш значныя выданні

«Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся», «Мастацтва, створанае народам», «Мінск», «Гродна», «Цытадэль славы», «Траецкае прадмесце», «Добры дзень, Беларусь» Выданні па гісторыі мастацтва: «Драўлянае дойлідства Палесся» «Беларуская кафля», «Веткаўскі музей…», «Жывапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Пластыка Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Іканапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Плетение из соломки», «Повязь часоў — беларускі ручнік», «Слуцкие пояса», «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», «Мотальскія прысмакі», «Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка»…

Зноскі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.