From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя Усходняй Рымскай імперыі. Традыцыйна, пачаткам гісторыі Візантыйскай імперыі лічыцца валадаранне першага рымскага імператара-хрысціяніна Канстанціна. Гэты час прынёс істотныя змены ў парадку рэчаў: хрысціянства набыло значна большую вагу ў грамадскім жыцці Рымскай імперыі, сталіца была перанесена з Рыму ў Канстанцінопаль. Але заканадаўчая, палітычная, эканамічная, вайсковая структуры заставаліся пэўны час амаль такімі самымі. Нават форма хрысціянства ў Візантыйскай імперыі набыла шмат істотных прыкмет грэка-рымскай культуры. Канцом гісторыі Візантыйскай імперыі стала падзенне Канстанцінопалю ў 1453.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.