From Wikipedia, the free encyclopedia
Гізела Бургундская (ням.: Gisela) (каля 950 — 21 ліпеня 1007 або 1006, Рэгенсбург) — герцагіня Баварыі і маці імператара Генрыха II. Была старэйшай дачкой караля Конрада Бургундскага з дынастыі Вельфаў, верагодна, ад яго першага шлюбу з Адэланай (Adelana). Пляменніца імператрыцы Адэльгейды, жонкі Атона I.
Гізела Бургундская | |
---|---|
Нараджэнне |
каля 950 |
Смерць |
21 ліпеня 1006[1] |
Месца пахавання | |
Род | Старшая галіна Вельфаў[d] |
Бацька | Конрад I[d][2] |
Маці | Адэлаіда[d][2] |
Муж | Генрых II Сварлівы[3] |
Дзеці | Генрых II Святы, Бруна[d][2], Гізела Баварская[2], Brigitta of Bavaria[d][2] і Arnoldo di Sassoni[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шлюб Гізелы і Генрыха Сварлівага арганізавала імператрыца Адэльгейда[4], звязаная сяброўскімі адносінамі з маці Генрыха Юдзіфай. Вяселле адбылося, верагодна, улетку 972 года, заручыны, — магчыма, яшчэ ў 965 годзе. 6 мая 973 года Гізела нарадзіла старэйшага сына, Генрыха, будучага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых Свавольны, які арганізаваў змову супраць Атона II з мэтай яго звяржэння, быў схоплены ў 978 годзе прыхільнікам імператара Атонам Швабскім. У Магдэбургу, куды быў дастаўлены баварскі герцаг, імператарам было прынята рашэнне канфіскаваць уладанні і маёмасць Генрыха. Герцаг быў сасланы ва Утрэхт, яго сям'я падзелена[5], дзеці адпраўлены ў розныя навучальныя ўстановы. Падчас зняволення мужа Гізела жыла ў Мерзебургу і, хутчэй за ўсё, не мела магчымасці прымаць удзелу ў выхаванні дзяцей[6].
Пахавана ў кафедральным саборы манастыра Нідэрмюнстэр ў Рэгенсбургу. На магіле Гізелы па замове яе дачкі быў усталяваны «крыж Гізелы».
У шлюбе з Генрыхам Свавольным у Гізелы было трое дзяцей:
Біёграф Генрыха II Манфрэд Хёфер згадвае таксама пра яшчэ адну дачку Гізелы і Генрыха Сварлівага — Брыгіту, абатысу манастыра Святога Паўла ў Рэгенсбургу[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.