Remove ads
кароль Швецыі (1611—1632) From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў II Адольф (шведск.: Gustav II Adolf, лац.: Gustavus Adolphus, 9 снежня 1594, Стакгольм, Швецыя — 6 лістапада 1632, Лютцэн, каля Лейпцыга) — кароль Швецыі (1611—1632), сын Карла IX і Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. Насіў мянушкі «Снежны кароль» і «Леў Поўначы»[6].
Густаў ll Адольф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gustav II Adolf | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 12 кастрычніка 1617 | ||||||
Папярэднік | Карл IX | ||||||
Пераемнік | Крысціна | ||||||
Нараджэнне |
9 (19) снежня 1594[1] |
||||||
Смерць |
6 (16) лістапада 1632[1] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваза | ||||||
Бацька | Карл IX[1][3] | ||||||
Маці | Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская[1][3] | ||||||
Жонка | Марыя Элеанора Брандэнбургская[3][4] | ||||||
Дзеці | Count Gustav of Vasaborg, 1st Count of Nystad[d][5] і Крысціна | ||||||
Веравызнанне | Лютэранін | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго дваццацігадовае валадаранне з’яўляецца адной з найбольш бліскучых старонак у гісторыі Швецыі; немалаважным было яго значэнне і ў сусветнай гісторыі. Карл IX шмат клапаціўся і працаваў над найлепшым выхаваннем Густава і дасягнуў таго, чаго жадаў. Густаў быў адным з найбольш адукаваных кіраўнікоў свайго часу; свабодна размаўляў на нямецкай, галандскай, французскай, італьянскай і лацінскай; меў пэўныя веды і ў рускай, у польскай мовах. З навук Густаў ахвотней за ўсё займаўся матэматыкай і гісторыяй. Густаў таксама захапляўся фехтаваннем і верхавой яздой. З 11-гадовага ўзросту Густаў ужо прысутнічаў на соймах і ў саветах свайго бацькі, пры прыёмах замежных паслоў. Два чалавека мелі вялікі ўплыў на маладога Густава — Юхан Шутэ і Аксель Оксеншэрна. Апошняга Густаў у пачатку свайго валадарання прызначыў канцлерам і захаваў з ім шчырае сяброўства і сімпатыю да самай смерці.
Узыйшоўшы на прастол, Густаў Адольф атрымаў у спадчыну ад бацькі варожае стаўленне да арыстакратыі і тры вайны — з Даніяй, Расіяй і Польшчай. Арыстакратыю Густаў схіліў на свой бок, дараваўшы ёй шматлікія прывілеі і пабяцаўшы ўсё ўзгадняць з сойма. Дацкую вайну, інакш празваную Кальмарскай, кароль скончыў у 1613 годзе мірам у Кнерэдзе. Датчане хацелі захаваць за сабой крэпасць Эльфсбарг; Густаў выкупіў яе для Швецыі за мільён рыксдалераў.
Непаразуменні паміж Швецыяй і Расіяй узніклі яшчэ пры Карле IX. Вайна з Масквой, якая ставіла мэтай адціснуць рускіх ад Балтыйскага мора і Фінскага заліва, скончылася ў 1617 годзе Сталбоўскім мірам, па якім шведы атрымалі Ям, Івангарад, Капор’е, Нотэбург і Кексгольм. Густаў Адольф цешыўся дасягнутым вынікам і сказаў прад соймам: «цяпер рускія аддзелены ад нас азёрамі, рэкамі і балотамі, праз якія ім не так лёгка будзе пракрасціся да нас».
Па заканчэнні рускай вайны ўся ўвага Густава была звернута на Рэч Паспалітую; пачалася працяглая дынастычная барацьба, якая мела і агульнаеўрапейскае значэнне (як барацьба каталіцтва з пратэстанцтвам). Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй была «прэлюдыяй да вайны з Габсбургскім домам». Да 1618 года вайна вялася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай . У 1621 годзе, пасля двухгадовага перамір’я, шведы ўзялі Рыгу (пасля чаго, 25 верасня 1621 года, горад атрымаў Прывілеі Густава II Адольфа) і перанеслі вайну ў Курляндыю. Новае перамір’е, да 1625 года, Густаў прысвяціў унутранай дзейнасці, рэфармаваў войска і флот. Польскі вайскавод Станіслаў Канецпольскі двойчы разбіў Густава Адольфа, пад Гомерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). У 1626 годзе пачалася так званая пруская вайна. Англія, Францыя і Нідэрланды, жадаючы прыцягнуць Густава да ўдзелу ў нямецкай вайне, прапанавалі сваё пасродніцтва да прымірэння яго з Рэччу Паспалітай. Апошняй дапамагала Аўстрыя.
Тым часам Густаў пачаў актыўна будаваць флот. 10 жніўня 1628 года быў спушчаны на ваду галеон «Ваза» — адзін з самых вялікіх і дарагіх караблёў таго часу, які, зрэшты, затануў у гавані Стакгольма пры першым жа плаванні. У 1629 года ў горадзе Альтмарк каля Данцыга было заключана 6-гадовае перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй: Густаў утрымаў за сабой Лівонію, а ў Прусіі — гарады Элбінг, Браўнсберг, Пілау і Мемель. Пры гэтым Швецыя страціла ўсе свае набыцці ў Памераніі, прайграўшы польска-літоўскай дзяржаве.
У 1630 годзе Густаў Адольф прыняў удзел у Трыццацігадовай вайне. Прычыны, якія прымусілі яго ўмяшацца ў агульнаеўрапейскую зваду, былі палітычнымі і рэлігійнымі. Заўважыўшы імкненне Фердынанда II зацвердзіцца на Балтыйскім моры і асцерагаючыся, як бы Фердынанд, дасягнуўшы гэтага, не дапамог Жыгімонту III авалодаць шведскім прастолам, Густаў Адольф аказаў садзейнічанне Штральзунду. Перамога каталікоў над пратэстантамі несумнеўна пагражала і пратэстанцкай Швецыі. Да другарадных прычын варта аднесці перахопліванне імператарам лістоў Густава Адольфа, прымяншэнне яго тытула, недапушчэнне шведаў на Любекскі кангрэс, дапамога Польшчы. І палітычныя, і рэлігійныя прычыны былі так цесна звязаны, што адлучыць адну ад другой немагчыма. Тым часам, адны вучоныя, як Дройзен, высоўваюць выключна палітычныя матывы, іншыя (Гельбіг, Гардзінер і інш.) — рэлігійныя. У Германіі Густаў ваяваў супраць лепшых вайскаводаў таго часу — з Тылі пры Брэйтэнфельдзе (7—17 верасня 1631) і з Валенштэйнам у Лютцэна.
Густаў Адольф быў забіты ў бітве пры Лютцэне 16 лістапада 1632 года з-за няўдалага нападу кавалерыі і правалу ў страі.
Нягледзячы на сваё нядоўгае жыццё, Густаў Адольф пакінуў глыбокі след у гісторыі ваеннага мастацтва як арганізатар арміі і вайскавод. Ён праявіў сябе як добры тактык, змяніўшы метады вядзення вайны. Яго валадаранне стала важнай старонкай у гісторыі Швецыі. Падчас Трыццацігадовай вайны кароль умацаваў уплыў Швецыі на астатнюю Еўропу, даў краіне новы імпульс да прагрэсу. Ён падняў народны дух шведаў і паставіў Швецыю ў адзін шэраг з вядучымі дзяржавамі. Сойм пры Густаве Адольфе стаў пастаяннай установай. Кароль спрасціў падатковую сістэму, завязаў гандлёвыя адносіны з Расіяй, Нідэрландамі, Іспаніяй і Францыяй, аднавіў Упсальскі ўніверсітэт, засноўваў школы. У апошні год жыцця Густаў заснаваў Дэрпцкі ўніверсітэт.
Кароль таксама пакінуў шэраг прац гістарычнага зместу і шматлікія лісты (выд. Стуфэ ў 1861 годзе).
Кароль быў у шлюбе з Марыяй Элеанорай Брандэнбургскай і меў ад яе дзвюх дочак:
Акрамя таго, у Густава быў пазашлюбны сын ад галандкі Маргарэты Слотс, Густаў Густаўсан Вазаборгскі, граф Нюстадскі (1616—1653). Мужчынская лінія Вазаборгаў згасла ў 1754 годзе на яго ўнуку, а нямецкі род графаў Штраленгеймаў, які ўзяў пасля іх па жаночай лініі прозвішча «Вазабург» — у 1872 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.