Грабянёўскі
пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабянёўскі[1] (трансліт.: Hrabianioŭski, руск.: Гребенёвский) — пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Пасёлак
Грабянёўскі
| ||||||||||||||||||||||||
У 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 221 км ад Гомеля.
Паблізу аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планірўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі хатамі.
З 1920-х гадоў тут, на распрацоўцы тарфяных радовішчаў працавалі арцелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны торфараспрацоўкі значна пашырэлі, было створана торфапрадпрыемства, склаўся пасёлак. 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР пасёлку пры торфапрадпрыемстве «Рудня-Грэбень» дадзена назва Грабянёўскі[2]. З 17 снежня 1980 года да 27 лістапада 2009 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3][4]. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.