Глюон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глюоны (англ.: gluon ад glue — клей) — элементарныя часціцы, якія з'яўляюцца прычынай узаемадзеяння кваркаў.
маса | 0 |
---|---|
антычасціца | глюон |
статыстыка | базон |
група | калібравальны базон |
узаемадзеянне |
моцнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | 0 |
спін | 1 |
каляровы зарад | |
лік спінавых станаў | 2 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | элементарная часціца |
адкрыта | 1979 |
Кажучы тэхнічнай мовай, глюоны — гэта вектарныя калібравальныя базоны, якія непасрэдна адказваюць за моцнае каляровае ўзаемадзеянне паміж кваркамі ў квантавай хромадынаміцы (КХД). У адрозненне ад нейтральных фатонаў у квантавай электрадынаміцы (КЭД), глюоны самі нясуць каляровы зарад і, такім чынам, удзельнічаюць у моцных узаемадзеяннях, а не толькі пераносяць іх. Глюон валодае здольнасцю рабіць гэта, таму што ён нясе ў сабе каляровы зарад, тым самым узаемадзейнічаючы з самім сабой, што робіць КХД значна больш складанай для разумення, чым КЭД.
Глюон — гэта квант вектарнага поля ў КХД. Ён не мае масы. Як і фатон, ён валодае адзінкавым спінам. У той час, як масіўныя вектарныя (гэта значыць, з адзінкавым спінам) часціцы маюць тры станы палярызацыі, бязмасавыя калібравальныя базоны, такія, як глюон і фатон, маюць толькі дзве магчымыя палярызацыі з-за таго, што калібравальная інварыянтнасць патрабуе папярочнай палярызацыі. У квантавай тэорыі поля непарушаная калібравальная інварыянтнасць патрабуе, каб калібравальны базон быў бязмасавым (эксперымент абмяжоўвае масу глюона зверху значэннем не больш за некалькі МэВ). Глюон валодае адмоўнай унутранай цотнасцю і нулявым ізаспінам. Ён з'яўляецца антычасціцай самому сабе.
У адрозненне ад адзінага фатона ў КЭД ці трох W- і Z-базонаў, якія пераносяць слабае ўзаемадзеянне, у КХД існуе 8 незалежных тыпаў глюонаў.
Кваркі могуць несці тры тыпы каляровага зараду; антыкваркі — тры тыпы антыкаляровага. Глюоны могуць быць асэнсаваны як носьбіты адначасова колеру і антыколеру, альбо як тлумачэнне змены колеру кварка пры ўзаемадзеяннях. Зыходзячы з таго, што глюоны нясуць ненулявы каляровы зарад, можна падумаць, што існуе толькі шэсць глюонаў. Але на самай справе іх восем, таму што, кажучы тэхнічнай мовай, КХД — гэта калібравальная тэорыя з SU(3)-сіметрыяй. Кварк прадстаўлены як поле спінараў у Nf водарах, кожны ў фундаментальным прадстаўленні (трыплет, пазначаецца 3) каляровай калібравальнай групы, SU(3). Глюоны з'яўляюцца вектарнымі палямі ў далучаным прадстаўленні (актэт, абазначаюцца 8) каляровай SU(3)-групы. Наогул кажучы, для калібравальнай групы лік пераносчыкаў ўзаемадзеяння (такіх як фатоны і глюоны) заўсёды роўны размернасці далучанага прадстаўлення. Для простага выпадку SU(N) размернасць гэтага прадстаўлення роўная N²-1.
У тэрмінах тэорыі груп сцвярджэнне, што сінглетныя па колеры глюоны адсутнічаюць, з'яўляецца проста заявай, што квантавая хромадынаміка мае сіметрыю SU(3), а не U(3). Апрыёрных прычын для перавагі той ці іншай групы няма, але эксперымент ўзгадняецца толькі з SU(3).
Каляровыя глюоны:
Бясколерныя глюоны:
Трэці бясколерны стан:
не існуе.
Першы прамы эксперыментальны доказ існавання глюонаў быў атрыманы ў 1979 годзе, калі ў эксперыментах на электрон-пазітронным калайдары PETRA у даследчым цэнтры DESY (Гамбург, ФРГ) былі выяўлены падзеі з трыма адроннымі струменямі, два з якіх спараджаюцца кваркамі і трэці — глюонам. Ускосны доказ існавання глюонаў быў атрыманы на дзесяць гадоў раней пры колькасным аналізе працэсу глыбока няпругкага рассейвання электронаў на пратоне/нейтроне, праведзеным у амерыканскай лабараторыі SLAC.
У 2005 годзе на рэлятывісцкім калайдары цяжкіх іонаў RHIC была атрымана кварк-глюонная плазма.
Глюбол (часціца, якая складаецца з адных глюонаў) пакуль не быў знойдзены.
Свабодныя кваркі да гэтага часу не назіраліся, нягледзячы на шматгадовыя спробы, аналагічная сітуацыя і з глюонамі. Аднак у Фермілабе было статыстычна выяўлена адзіночнае нараджэнне топ-кварка (яго час жыцця занадта малы, каб утвараць звязаны стан).
Існуюць некаторыя ўказанні на існаванне экзатычных адронаў, якія маюць лік валентных кваркаў больш за 3.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.