Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю — радовішча ў Беларусі, размешчанае за 0,7 км на поўдзень — паўднёвы захад ад в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна.
Паклад належыць да верхняга архею — ніжняга пратэразою i прымеркаваны да паўночнай часткі Украінскага шчыта. Карысныя выкапні — дробна-, сярэдне- i буйназярністыя граніты i гранадыярыты, біятытавыя i біятытава-плагіяклазавыя гнейсы. Разведаныя запасы 10,1 млн м³, перспектыўныя 33,3 млн м³. Вылучаюцца зоны: выветраных парод, магутнасцю 0,5—2,5 м; закранутых выветрываннем, магутнасцю 0,2—3,5 м; свежых парод, ускрытая магутнасць 36—44,5 м. Ускрышныя пароды — пяскі, супескі, кара выветрывання i выветралыя крышталічныя пароды магутнасцю 1,4—9 м. Карысная тоўшча i ускрышныя пароды абводненыя.
Граніты, гранадыярыты i гнейсы прыдатныя на выраб друзу з выкарыстаннем у дарожным будаўніцтве, як баластавы слой чыгункі, запаўняльнік бетону. Радовішча распрацоўваецца друзавым заводам (в. Глушкавічы).
Кар’ер «Сялянская ніва» па здабычы будаўнічага каменю дзейнічае з 1969 года, у 1976 годзе пабудаваны друзавы завод[1]. З 1985 года пачалася здабыча высакаякаснага аддзелачнага каменю ў кар’еры «Надзея»[2]. Здабыты тут цёмны граніт паспяхова выкарыстоўваўся на аддзелачных работах пры будаўніцтве станцый мінскага метро. Але затым распрацоўка кар’ера была спынена, кар’ер напоўніўся вадой[3].
У ліпені 2018 года спецыялісты друзавага заводу «Глушкавічы» па даручэнні ўрада прыступілі да распрацоўкі радовішча граніту ў кар’еры «Надзея». Была адпампаваная вада з кар’ера, распачаты горна-падрыхтоўчыя працы па арганізацыі здабычы і транспартаванні цёмнага граніту[3]. Паралельна пачалося будаўніцтва цэха па распілоўцы і абліцоўванню каменя з граніту[4].
Плануецца штогод здабываць у кар’еры «Надзея» да 4 тыс. куб.м гранітных блокаў, якія будуць выкарыстоўваць для аздаблення фасадаў будынкаў і інтэр’ераў у будаўнічай галіне, а таксама пастаўляцца на экспарт[4]. Матэрыял з’яўляецца імпартазамяшчальным, паколькі аналагічныя віды граніту закупляюцца ў Італіі і Украіне[3].
Для вывазу прадукцыі друзавага завода «Глушкавічы» плануецца пабудаваць новую галіну чыгункі Глушкавічы — Лельчыцы — Міхалкі[5].
Працуе Глушкавіцкі друзавы завод.
Глушкавіцкі гранітны кар'ер
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.