From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Клайпеды (літ.: Klaipėdos herbas) — афіцыйны сімвал горада Клайпеда, адміністрацыйнага цэнтра Клайпедскага павета Літвы. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці герба гарадскога муніцыпалітэта. Аўтар сучаснага герба — Кястуціс Міцкявічус[1].
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у чырвоным полі якога намалявана залатая зубчастая мураваная сцяна з трыма вежамі, цэнтральная большая. Вакол вежаў 4 пяцівугольныя зорачкі. Пад сцяной човен[2].
Паводле меркавання большасці гісторыкаў і геральдыстаў, на гербе намаляваны Мемельскі замак . Існуе таксама версія, што дзве драўляныя вежы — гэта навігацыйныя маякі, якія сімвалізуюць порт Мемель. Човен з'яўляецца сімвалам значнага транспартнага цэнтра і суднаходства, а зоркі, як лічыцца, паказваюць дарогу караблям[3].
Герб горада на працягу яго гістарычнага развіцця практычна не змяняўся. Найстарэйшая выява герба Мемеля, якая дайшло да нашага часу, выканана на гарадской пячатцы 1619 года[1].
На адным з клайпедскіх дамоў XVIII стагоддзя захавалася рэльефная выява герба Мемеля ў авальным шчыце, з нашлемнікам у выглядзе хлопчыка[4].
Выява зубчастай сцяны з трыма вежамі і чоўнам але без зорак, выкарыстоўвалася на гарадской пячатцы 1900 года і гербе Мемеля 1918 года[5].
У савецкі час герб Клайпеды ўпершыню апрабаваны Рэспубліканскай геральдычнай камісіяй у 1969 годзе. Аўтарам ўзноўленага герба стаў Ёнас Стумбрас. Герб паўтараў гістарычны сімвал горада, але быў выкананы на варажскім шчыце, ад якога пазней адмовіліся[1].
Сучасны выгляд герба горада распрацаваны ў адпаведнасці з гістарычнай версіяй Клайпедскім цэнтрам дызайну і зацверджаны 1 ліпеня 1992 года[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.