Remove ads
беларускі арыстакрат, палітычны дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Hieronim Drucki-Lubecki, руск.: Иероним Эдвинович Друцкий-Любецкий; 5 кастрычніка 1861, горад Пінск, Мінская губерня, Расійская імперыя — 31 снежня 1919, горад Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі, пісьменнік. Член (1896—1919) Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі; старшыня праўлення Мінскага камерцыйнага банка; старшыня (1901—1905) Палескага таварыства сельскай гаспадаркі; ; дэпутат (1906) I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні; старшыня (1907—1908) Польскага Таварыства «Асвета» ў Мінску; дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (1909—1910); член Рады БНР (1918). Быў членам і іншых грамадскіх арганізацый у Мінскай губерні.
Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | няма (пасада заснавана) | ||||||
Пераемнік | Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Міхалкевіч (1865—1940) | ||||||
Пераемнік | (выконваў абавязкі) Мечыслаў Пароўскі (1878—1965) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) | ||||||
Пераемнік | Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1861 |
||||||
Смерць |
31 снежня 1919 (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | князь Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1828—1901), пінскі павятовы маршалак (1859—1872) | ||||||
Маці | князёўна Ядвіга Канстанцінаўна Радзівіл (1839—1863). Шлюб у 1859 годзе. | ||||||
Жонка | Марыя Гётцандорф-Грабоўская (1861—1946). Шлюб у 1889 годзе. | ||||||
Дзеці | 1) Марыя Геранімаўна Друцкая-Любецкая (1890—1945); 2) Канстанцін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1893—1940); 3) Юзаф Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1897—1943); 4) Крысціна Геранімаўна Друцкая-Любецкая (1900—1921) | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Належаў да княскага рода Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям'і князя Эдвіна Геранімавіча Друцкага-Любецкага (1828—1901), пінскага павятовага маршалка (1859—1872) і князёўны Ядвігі Канстанцінаўны Радзівіл (1839—1863). Быў ахрышчаны ў каталіцтва.
Згодна з уласным адказам падчас Усерасійскага сельскагаспадарчага перапісу мая 1917 года, беларус па нацыянальнасці[1].
Ажаніўся ў 1889 г. з Марыяй (Марыяй-Ганнай-Эрнесцінай) Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946), ад якой меў дзяцей:
Скончыў гімназію ў Рызе, дзе вучыўся разам з Браніславам Эпімах-Шыпілам (1859—1934): яны абодва скончылі яе ў 1880 г. з залатым медалём[4]. Сам Шыпіла менавіта з часу навучання ў рыжскай гімназіі збіраў матэрыялы па беларускай гісторыі, этнаграфіі і літаратуры[5].
У 1885 г. князь скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом 5 лютага 1886 г.[6] З 27 сакавіка 1886 па 27 жніўня 1887 г. служыў у гвардыі грэнадзёрскай брыгадзе[6].
Адносіўся да латыфундыстаў. Геранім атрымаў разам з братам Феліксам у спадчыну ад бацькі Эдвіна значныя маёнткі ў Мінскай губерні (Расійская імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)[7]. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны. Пры падзеле атрымаў палову бацькавай зямлі — каля 16 000 дзесяцін (Лунін, Старый Ракаў, Наваполле)[8].
У 1890 г. свой маёнтак Лунін (звыш 15 000 дзесяцін зямлі ў Пінскім павеце) прадаў рускаму землеўласніку[9]. Купіў дадаткова зямлю каля Старога Ракава ў памеры каля 1000 дзесяцін[9].
У 1911 г. ужо толькі валодаў маёнткамі Шапавалы (1 925 дзесяцін), Стары Ракаў і Новае Поле (разам 1 761 дзесяціна) пад Мінскам у Мінскім павеце Мінскай губерні, што агульна складала 3 686 дзесяцін[10]. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны паспеў набыць маёнтак Бірштаны[11].
Працаваў мінскім карэспандэнтам санкт-пецярбургскага польскамоўнага часопіса «Kraj»[12]. Старшыня праўлення Мінскага камерцыйнага банка.
У 1895 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[13]. У 1896—1919 гг. уплывовы член Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ)[6]. З 30 снежня 1896 г. пры дырэктары Мечыславе Пароўскім быў (разам з Атонам Багдашэўскім) віцэ-дырэктарам аднаго з галоўных аддзелаў МТСГ — гандлёвага аддзела (г.зв. «сельскагаспадарчага сіндыката»)[6]. У 1891—1910 гг. разам з Эдвардам Вайніловічам і Ксаверыем Ельскім належаў да суполкі, якая арандавала ў Мінску жывёлабойні, чым ліквідоўвалі манаполію яўрэяў на гэты бізнес у горадзе[14]. Стаў акцыянерам таварыства «Сокол», якая вылучылася з гадлёвага аддзела МТСГ і пачала ў Мінску будаўніцтва фабрыкі па вырабе штучнага мёду з крухмалю[15]. Актыўна дзейнічаў у броварнай секцыі МТСГ, стаў сузаснавальнікам і членам акцыянернага Мінскага таварыства бровараў, закладзеным у 1894 г. брованай секцыяй МТСГ[16].
10 снежня 1899 г. у Мінску на пасяджэнні МТСГ быў выбраны членам у Распарадчы камітэт па ўладкаванні Юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловая выстаўка МТСГ у Мінску ў 1901 годзе.
У 1901—1905 гг. быў старшынёй Аддзела па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся (Палескага таварыства сельскай гаспадаркі), што быў структурным аддзяленнем Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[17]. Па прапанове князя Гераніма Друцкага-Любецкага ў 1903 г. у Аддзел па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся пачалі прымаць сялян у якасці членаў; гэта быў першы аддзел МТСГ, у які пачалі прымаць сялян у якасці членаў, праўда, толькі з правам дарадчага голаса[18]. Сялянам там у тым ліку чыталі асветныя лекцыі, частка з паказам, як карыстацца машынамі і штучным угнаеннем. У верасні 1904 г. як прадстаўнікі Аддзела па справах сельскай гаспадаркі і патрэб Мінскага Палесся князь Геранім Друцкі-Любецкі і Раман Скірмунт арганізавалі ў Пінску сельскагаспадарчую выстаўку для сялян і з удзелам сялян, на якой Раман Скірмунт выступіў з прамовай на мясцовай гаворцы[19].
Адзін год быў членам земскай управы, але пакінуў службу, няздолеўшы працаваць з земскімі чыноўнікамі па прызначэнні.
Належаў да лідэраў палітычнага руху краёўцаў-кансерватараў. У 1906 г. быў абраны дэпутатам (ад Пінска) у I Дзяржаўную думы Расійскай імперыі), дзе быў у групе аўтанамістаў — член «Краёвага кола Літвы і Русі» (ці «Дэпутацкага кола Літвы і Русі»), а таксама дэпутат Саюза аўтанамістаў. Газета «Kurier Litewski» давала вельмі станоўчую характарыстыку князю Гераніму Друцкаму-Любецкаму, выбранаму дэпутатам (1906) у I Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі: «Адзін з найсімпатычнейшых і найпапулярнейшых грамадзян Міншчыны <…> у яго асобе мінская зямля атрымлівае здольнага дэпутата, адданага справе дабра для ўсіх і неаспрэчна сумленнага. Гарачы патрыёт, вельмі прывязаны да сялян, з якімі працуе, робіць ён, без сумнення, вельмі важную паслугу нашым памкненням, як народным, так і грамадскім»[20].
У першай сваёй прамове ў I Дзяржаўнай Думе князь Геранім Друцкі-Любецкі сказаў: «Я выхаваўся сярод простага народа. Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы. Яго ідэал гэта зямля Божая, але і просты народ ёсць Божым, па гэтай прычыне наш просты беларускі народ шчыра лічыць, што Божая зямля павінна належаць да Божага простага народа», — і тлумачыў, што прынцып прыватнай уласнасці ёсць адным з ідэалаў беларускага сялянства[21]. На гэтае выступленне ў Думе ў абарону права прыватнай уласнасці звярнулі ўвагу многія вядомыя расійскія палітыкі і ідэолагі, у тым ліку Уладзімір Ленін, які выказаўся ў бальшавісцкім друку, згадваючы менавіта прамову Любецкага, што маянткоўцы ў мэтах супрацьстаяння ідэі нацыяналізацыі зямлі нават выступаюць у ролі абаронцаў сялянскай зямельнай уласнасці[22].
Беларускі гісторык Алесь Смалянчук указвае, што член «Краёвага кола Літвы і Русі» граф Юзаф Патоцкі прызнаваў існаванне супярэчнасцяў і з раздражненнем заўважыў пра дэпутатаў «Краёвага кола Літвы і Русі»: «Я заўсёды выказваюся як паляк, а некаторыя іншым разам выступаюць як беларусы». Алесь Смалянчук таксама дадае, што ў польскамоўнай газеце «Дзеннік Кіёўскі» у 1906 г. быў апублікаваны ананімны ліст «грамадзяніна Забранага краю П.В.», дзе аўтар быў абураны паводзінамі польскіх дэпутатаў ад Мінскай губерні, якія нібыта публічна прызналі, што з’яўляюцца «тутэйшымі», а таксама «беларусамі польскай культуры», а ў якасці гэтых «здраднікаў» фігуравалі дэпутаты «Краёвага кола Літвы і Русі» ад Мінскай губерні — князь Геранім Друцкі-Любецкі, Віктар Янчэўскі, Раман Скірмунт і Пётр Масоніус[23]. У ананімным лісце сцвярджалася існаванне ў «Краёвым коле Літвы і Русі» двух дэпутатцкіх груповак, якія змагаюцца паміж сабой – пры гэтым дэпутаты-«беларусы» нібыта абзываюць дэпутатаў апанентаў «ляхамі» і г.д. Беларускі гісторык Алесь Смалянчук заўважае, што «ляхамі» аказаліся якраз дэпутаты «Краёвага кола Літвы і Русі» з украінскіх губерняў («паўднёва-заходніх губерняў»), у т.л. дэпутат граф Юзаф Патоцкі[23].
У 1907—1908 гг. быў старшынёй Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску[24].
У 1909—1910 гг. быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні[25] і ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.
У час Першай сусветнай вайны быў з 1914 г. ченам Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У снежні 1915 г. быў старшынёй арганізацыйнага камітэта «Польскія дні» ў Мінску.
У красавіку 1917 г. стаў членам Мінскага павятовага польскага камітэта. 1 мая 1917 г. стаў членам рады Польскай школьнай маціцы Мінскай зямлі.
13-15 мая 1917 г. у Мінску на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэта Раман Скірмунт прыцягнуў на падставе права кааптацыі да ўдзелу ў пасяджэнні буйных маянткоўцаў (Эдварда Вайніловіча, князя Станіслава Радзівіла, князя Гераніма Друцкага-Любецкага і інш.) і блакіраваў прапановы прадстаўнікоў БСГ аб радыкальных аграрных пераўтварэннях у Беларусі, а таксама пацвердзіў сваё імкненне да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, злучэння ўсіх беларускіх зямель, падзеленых фронтам Першай сусветнай вайны, пад адной уладай і адмежаваўся ад польскай арыентацыі[26]. Як засведчыў у сваіх успамінах ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, стваралася ўражанне, што «буйныя землеўласнікі на Беларусі пачынаюць пазнаваць самі сябе і варочацца да таго народу, з каторага яны выйшлі», а ідэя палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі атрымлівае ў маянткоўцаў шчырую падтрымку[27][28]. Як сведчыць ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, у прыватнасці князь Геранім Друцкі-Любецкі ў сваёй прамове на сесіі адзначыў, што паходзіць з роду беларускіх князёў і заявіў, «што ён не вінаваты, што над яго калыскай пяялі не беларускія, а польскія песні»[29].
22 мая (4 чэрвеня) 1915 г. у маёнтку Засулле прысутнічаў на пахаванні памерлага Урбана Баніфацевіча Крупскага (1863—1915) і быў галоўным прамоўцам над труной нябошчыка[30].
У канцы мая 1917 г. стаў членам «Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні».
У канцы кастрычніка 1918 г. як дэлегаваны ад Саюза землеўласнікаў Мінскай губерні («Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні») увайшоў у якасці члена ў склад Рады БНР[31].
З лістапада 1919 г. узначальваў аддзел ліквідацыі ваенных страт Грамадзянскай управы ўсходніх зямель (Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich) у Варшаве, дзе захварэў іспанскім грыпам і памёр. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве[32].
Быў плённым творцам тэатральных п’ес (асабліва патрыятычнага характару), сярод якіх самую вялікую папулярнасць у літоўска-беларускіх губернях атрымала драма «Так паміралі літоўцы», якую Гелена Ромер-Ахенкоўская так ацаніла: «складанай была драма князя Г. Друцкага-Любецкага, пастаўленая некалькі разоў па прычыне свайго зместу (здабыццё крэпасці і смерць на вогнішчы незалежных літоўцаў)[33], але не прадстаўляла мастацкай вартасці»[34].
Аўтар трагедый і драм «Erizzo» (1900), «Bolesław Śmiały» (1901), «Walgierz Wdały» (1901), «Szatan», выдадзеных 2-томнікам у 1901 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.