From Wikipedia, the free encyclopedia
Геранім Батвінка (руск.: Героним (Иероним, Герасим) Осипович (Иосифович) Ботвинко, польск.: Hieronim Botwinko; 1779 — 29 жніўня 1875) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
Ураджэнец Магілёўскага намесніцтва[2]. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў малодшага брата Трафіма (1782 — пасля 1814)[3].
Паступіў на дзяржаўную службу ў 1795 годзе. У 1807 годзе «за адмысловую і дасканалую службу» яму быў прысвоены чын тытулярнага саветніка. У 1809 стаў сакратаром магілёўскага грамадзянскага губернатара, а ў 1813 годзе памочнікам палявога пошт-дырэктара[3]. З ліпеня па лістапад 1812 г. выканаў шэраг разведвальных заданняў генералаў Баграціёна, Канаўніцына, Кутузава[4], за выкананне тайных загадаў і за асаблівы давер, ён заслужыў найвышэйшую падзяку: за панесеныя страты і нягоды пры наступленні варожых войскаў, ён быў узнагароджаны гадавым дараваннем, а за дбайную службу і старанную справу ордэнам Св. Уладзіміра[3]. Удзельнік замежных паходаў 1813—1814 гг[4]. За заслугі ў шпіёнскай службе атрымаў павышэнне да чына 7-га класа, ордэн Святой Ганны, медаль у памяць 1812 года, французскі ордэн Ліліі , нарэшце залічаны ў 1814 годзе да ганаровага дваранства Пецярбурга[3].
Па пратэкцыі Ксаверыя Любецкага, тагачаснага гродзенскага грамадзянскага губернатара, за старанны праслед кантрабанды[3] Батвінка быў прызначаны ў 1816 годзе гродзенскім губернскім пракурорам[5], у 1817, таксама па хадатайніцтве Любецкага, пераведзены ў Вільню, атрымаў тытул надворнага саветніка і брыльянтавыя адзнакі ордэна Св. Ганны[3]. У 1817—1831 гг. Віленскі губернскі пракурор, калежскі саветнік з 1824 г. Прымаў актыўны ўдзел у расследаванні шэрагу палітычных спраў 1823—1825 гг. у Віленскай губерні[6]. Разглядаў справу філаматаў, браў грошы з багатых абвінавачваемых, якіх за гэта вызваляў з вязніцы[2].
Знаток Статута ВКЛ і расійскага права[2]. У 1818 годзе яму было даручана праца над кадыфікацыяй законаў у Літве[3]. Пры падтрымцы Навасільцава накапіў значны стан і ў 1819 годзе набыў вялікі радзівілаўскі маёнтак Клабіны[3][5] у Вількамірскім павеце, разам з каштоўным архівам, бібліятэкай і збраёўняй[3].
Батвінка заўсёды падкрэсліваў, што ён рускі[3].
Памёр 29 жніўня 1875 года. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілках[7][8].
Выведзены Ф. В. Булгарыным у рамане «Іван Выжыгін» пад імем пракурора Скацінка[6].
Геранім Батвінка згадваецца ў паэме Адама Міцкевіча «Дзяды» (частка III: «Hej, posłać po Botwinkę! Zatrzymać tu klechę!»), ва ўспамінах Станіслава Мараўскага «Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні» (Kilka lat mojej młodości w Wilnie. Вільня, 1994, с. 232)[5].
Дзеці:
і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.