From Wikipedia, the free encyclopedia
Святлана Валянцінаўна Марозава, таксама вядома як Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, г.п. Ілья, Маладзечанская вобласць, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы Беларусі. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2007).
Святлана Валянцінаўна Марозава | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сяргей Паўлавіч Марозаў |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Скончыла сярэднюю школу № 18 г. Гродна (залаты медаль). Скончыла ў 1977 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы з чырвоным дыпломам[1].
У час вучобы ў інстытуце працавала пазаштатным экскурсаводам Гродзенскага турыстычнага бюро, у асноўным на выязных экскурсіях. Геаграфія паездак — ад Рыгі і Таліна да Ужгарада і Львова, ад Гродна і Брэста да Масквы. Гэта праца навучыла мабільнасці і камунікабельнасці.
У 1977—1979 г. працавала настаўнікам, арганізатарам выхаваўчай работы ў школах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
З 1979 года — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1979—1982 гадах вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ, у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984).
У 1993—1996 гадах праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ, у 2002 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)».
Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ (2008—2013), прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), гісторыі беларускай дзяржаўнасці, крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі, «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння айчыннай і сусветнай гісторыі» і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI—XIX ст.)» «Канфесійная гісторыя Беларусі». На факультэце дызайну і мастацтваў выкладала курсы мастацкай культуры Беларусі, мастацкай спадчыны Беларусі[2]. «Фальклор і этнаграфія беларусаў», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання». Для замежных студэнтаў і магістрантаў выкладала (на англійскай мове) дысцыпліны «Адаптацыя да навучання ва ўніверсітэце», «Краіназнаўства», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання», «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў краінах Блізкага і Далёкага Усходу». Вяла курсы падрыхтоўкі абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання.
Кіравала студэнцкім навукова-даследчым гісторыка-краязнаўчым гуртком (1990—1993, 1997—2006 г.). Заахвочвала студэнтаў да навуковай творчасці. Прышчэплівала моладзі любоў да Беларусі і свайго краю, павагу да роднай мовы, цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, адказнасць за лёс краіны. Падрыхтавала 12 магістраў і 1 кандыдата гістарычных навук. За ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі атрымала прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (2006 г.). Узнагароджана медалю «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы» (2010 г.).
У 2014—2015 гадах навучалася ў Вільнюскім універсітэце (Lituanistinės studijos)[1]. У снежні 2023 года стала вядома, што Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы, прычына звальнення або непрацягу кантракту не невядома[3].
Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў[1], Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.
Стажыравалася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. Ламаносава, Варшаўскім універсітэце (пры падтрымцы Фонда імя Стэфана Баторыя), Ягелонскім універсітэце (Кракаў, пры падтрымцы Фонда каралевы Ядзвігі), Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі, Вільнюскім універсітэце (пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі), рэалізавала навуковы праект пры падтрымцы Амерыканскага савета навуковых таварыстваў. Удзельнічала ў праграмах акадэмічнага абмену і выкладала ва Універсітэце ў Хельсінкі (Фінляндыя, 2015), Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя, 2016), Познаньскім універсітэце імя А. Міцкевіча (Польшча, 2019), Універсітэце Эберхарда і Карла (Цюбінген, Германія, 2019)[1].
Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі другой паловы XVI — першай паловы ХІХ ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыя Гродзеншчыны.
Аўтар прыкладна 400 навуковых публікацый, у тым ліку пяці кніг па гісторыі ўніяцкай царквы: манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)»[4] (Гродна, 2001), «Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)»[5] (Гродна, 2014), «Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596—1839 г.)» (Гродна, 2023; у суаўтарстве), вучэбных дапаможнікаў «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839)»[6] (Гродна, 1996), «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі»[7] (Гродна, 2002); артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, у энцыклапедыях: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Вялікае княства Літоўскае», «Рэлігія і царква на Беларусі». Шматлікія з гэтых артыкулаў апублікаваныя за мяжой: у Польшчы, Украіне, Літве, Расіі, а таксама ў Швейцарыі. Навуковыя работы грунтаваны на матэрыяле буйнейшых архіваў і бібліятэк Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі.
Апрабіравала вынікі сваіх даследаванняў на чатырох сотнях навуковых канферэнцый. Навуковая кіраўніца навукова-педагагічнай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі ў ГрДУ імя Янкі Купалы[8] (гл: № 15). Ініцыявала і падрыхтавала правядзенне на базе ГрДУ імя Я. Купалы міжнародных навуковых канферэнцый “Леў Сапега і яго час”[9], “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі” (прысвечана 600-годдзю Грунвальдскай бітвы”)[10], “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”[11] [12].
Удзельнік навуковага семінара “Актуальныя праблемы гістарычнай навукі” для правядзення экспертыз дысертацый, выступала ў якасці эксперта. Была членам Савета па абароне дысертацый К0214.03 ГрДУ імя Янкі Купалы. Член рэдакцыйнай калегій навуковых часопісаў: “Беларускі гістарычны часопіс” і “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы”, серыя 1 Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія[13].
З пачатку 1990-х г. удзельнічала ў падрыхтоўцы запатрабаванай суверэннай Беларуссю вучэбнай літаратуры па айчыннай гісторыі. У складзе розных аўтарскіх калектываў падрыхтавала каля 30 вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для ВНУ і школ, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх вучэбны дапаможнік для 8-га класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (2018, у суаўтарстве)[14].
Дзед Сымон Лукошка — удзельнік Першай сусветнай вайны, зведаў нямецкі палон, у Другую сусветную вайну дапамагаў партызанам. Бабка Анастасія Лукошка — падпольшчыца, партызанская сувязная ў Другую сусветную вайну, выдадзена здраднікам, схоплена, катавана і зажыва спалена фашыстамі перад адступленнем разам з іншымі вязнямі Вілейскай турмы. Пасмяротна (1968) узнагароджана медалём «За адвагу»[15].
Бацькі з сялян. Бацька Валянцін Іванавіч Марозаў — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, даследчык мовы твораў Францішка Багушэвіча[16]. Маці Галіна Сямёнаўна Марозава — школьная настаўніца.
Сыны Яўген Марозаў (нар. 1979) і Сяргей Марозаў (нар. 1985) — гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.