From Wikipedia, the free encyclopedia
Генеральныя Штаты Нідэрландаў (нідэрл.: Staten-Generaal van het Koninkrijk der Nederlanden, якія мянуюцца таксама Парламент, нідэрл.: Het Parlement) — вышэйшы заканадаўчы орган Нідэрландаў.
Генеральныя Штаты Каралеўства Нідэрландаў Staten-Generaal van het Koninkrijk der Nederlanden | |
---|---|
Тып | |
Тып | Двухпалатны парламент |
Кіраўніцтва | |
Старшыня Першай палаты |
nl:Ankie Broekers-Knol, VVD з 2 ліпеня 2013 |
Старшыня Другай палаты |
nl:Anouchka van Miltenburg, VVD з 25 верасня 2012 |
Структура | |
Членаў |
225 75 (Першая палата) 150 (Другая палата) |
Выбары | |
Апошнія выбары | 12 верасня 2012 |
Зала пасяджэнняў | |
Будынак Генеральных Штатаў у Гаазе (Біненхоф) | |
Сайт | |
http://www.parlement.nl/ |
Генеральныя Штаты складаюцца з Першай Палаты (вядомай таксама як Сенат) і Другой Палаты (Палата Прадстаўнікоў). Сенат абіраецца шляхам непрамых выбараў рэгіянальнымі заканадаўчымі органамі, Другая Палата фарміруецца шляхам прамых усенародных выбараў.
Генеральныя Штаты засядаюць у будынку Біненхоф («Унутраны двор») у Гаазе. Першая Палата збіраецца толькі адзін дзень у тыдзень і зацвярджае законапраекты, прынятыя Другой Палатай. На падставе складу Другой Палаты фарміруецца Урад Нідэрландаў.
У рыцарскай зале (Рыдэрзал) Біненхофа адбываюцца ўрачыстыя сумесныя паседжанні палат, па выпадку адкрыцця сесіі з удзелам манарха (Прынцаў дзень, кожны год у трэці аўторак верасня), у сувязі з зацвярджэннем шлюбу члена каралеўскай сям’і або са смерцю манарха. Сумеснае паседжанне палат мае права таксама дзейнічаць як паўнамоцны орган у выпадку вакантнага прастола, адсутнасці спадчынніка і няздольнасці рэгента выконваць абавязкі — яно можа абіраць у такім выпадку новага манарха.
Першапачаткова вышэйшая саслоўна-прадстаўніцкая ўстанова нідэрландскіх правінцый (якія ўключалі таксама тэрыторыю сучаснай Бельгіі). Генеральныя Штаты складаліся з дэпутатаў духавенства, дваранства і верхавіны гараджан. Упершыню былі скліканы ў 1463, пасля аб’яднання Нідэрландаў бургундскімі герцагамі. Першае паседжанне адбылося 9 студзеня 1464 г. у Бругэ. Генеральныя Штаты мелі права ваціравання падаткаў, асабліва шырокія паўнамоцтвы даў «Вялікі прывілей» 1477. У перыяд Нідэрландскай рэвалюцыі XVI стагоддзя сталі цэнтрам апазіцыі іспанскаму рэжыму, а з аддзяленнем Паўночных Нідэрландаў — вышэйшым пастаянна дзеючым заканадаўчым органам Рэспублікі Злучаных Правінцый. У Генеральных Штатах кожная правінцыя мела адзін голас, але частка тэрыторыі рэспублікі — так званыя Генеральныя землі — не адносілася да правінцый, кіравалася непасрэдна з цэнтра і не мелі голасу ў парламенце.
Генеральныя штаты праіснавалі да Батаўскай рэвалюцыі 1795 года і былі адноўлены ў 1815 годзе ў Злучаным Каралеўстве Нідэрландаў.
У гонар Генеральных штатаў атрымаў назву Статэн-Айленд у Нью-Ёрку (былая нідэрландская калонія Новы Амстэрдам).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.