Remove ads

Гатардскі базісны тунэль (ням.: Gotthard-Basistunnel, GBT, італ.: Galleria di base del San Gottardo) — чыгуначны тунэль у Швейцарыі даўжынёй 57,1 км (уключаючы службовыя і пешаходныя хады — 153,4 км[1]). Паўночны партал тунэля знаходзіцца каля вёскі Эрстфельд, а паўднёвы партал — каля вёскі Бодыё. Пасля завяршэння пракладкі ўсходняй часткі (15 кастрычніка 2010 года) і заходняй часткі (23 сакавіка 2011 года) ён стаў самым доўгім чыгуначным тунэлем у свеце[2]. Тунэль будзе забяспечваць чыгуначнае злучэнне праз Альпы і перавядзе грузавыя перавозкі поўнач-захад з аўтамабільных на больш экалагічныя чыгуначныя. Час паездкі з Цюрыха ў Мілан зменшыцца з 3 гадзін 40 хвілін да 2 гадзін 50 хвілін. У снежні 2016 года AlpTransit Gotthard Ltd перадала тунэль Федэральным чыгункам Швейцарыі (SBB) у працоўным стане[3]. Тунэль быў адкрыты 1 чэрвеня 2016 года[4].

Thumb
Гатардскі базісны тунэль на карце Швейцарыі.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Final breakthrough of the longest railway tunnel in the world Архівавана 26 кастрычніка 2010. — прэс-рэліз AlpTransit, 15.10.2010
  2. "В Швейцарии пробили самый длинный туннель". Бі-бі-сі. 15.10.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. "Gotthard: Längster Eisenbahntunnel der Welt eröffnet". Spiegel Online. Axel Springer AG. 2016-06-01. Праверана 2016-06-01.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads