Багушэўск
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Багушэўск[2] — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. За 60 км ад Віцебска, за 40 км ад Оршы. Цэнтр сельсавета і сельгаспрадпрыемства «Багушэўскае». Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск—Орша. Насельніцтва — 2 363 чалавека (на 1 студзеня 2023 года)[3].
Гарадскі пасёлак
Багушэўск
| ||||||||||||||||||||||||||||
У XIX ст. вядомы як фальварак Багушэўка. Пры дарозе Сянно—Віцебск, каля «капліцы Макавея» куды на царкоўныя святы з Серакаротні (цяпер вёска Лучазарная) прыязджаў святар і збіралася шмат сялян з навакольных вёсак, у 1879 годзе вырашала пасяліцца некалькі прадпрымальных людзей, каб весці гандаль. Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гасцініца разам з бакалейным магазінам), Рэут — магазін. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўска. Затым пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў. У 1854—1884 г. працаваў бровар, галоўным піваварам на якім быў латыш Рэут.
У 1901 г. пачалося будаўніцтва чыгункі Віцебск—Жлобін. Адну са станцый вельмі было вырашана пабудаваць у гэтых мясцінах. Зямля належала Дз. Багушэўскаму, па некаторых звестках палкоўніку, які пражываў у Санкт-Пецярбургу. Ён згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што станцыя атрымае назву ў гонар яго жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Дз. Багушэўскі памёр у 1903 г. і пахаваны ў вёсцы Худалеі (цяпер вёска Рыбнае) пад Багушэўскам.
Пазней у Багушэўску пабудавалі магазін, склады для газет і бензіну. Пасёлак пачаў хутка расці ў выніку перасялення сюды яўрэяў з навакольных вёсак. Былі сярод іх гандляры, шаўцы, рамізнікі, кавалі. У 1915 годзе ў Багушэўску пабудавалі лесапілку.
Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў пасёлку пачала дзейнічаць сінагога. Працавалі 2 фельчары.
3 1924 г. Багушэўск у Аршанскай акрузе, цэнтр сельсавета. У 1933 годзе тут дзейнічалі прадпрыемствы: льнозавод, кузня прамысловай арцелі, шавецкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смаляная арцель «1-га Мая», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1924—1931 і ў 1935—1960 гг. цэнтр Багушэўскага раёна, з 27.09.1938 гарадскі пасёлак.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня 1941 да 25.06.1944 акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
З 1960 года Багушэўск у складзе Сенненскага раёна.
Мэблевая фабрыка, лясгас, леспрамгас, льнозавод, акцыянернае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат бытавога абслугоўвання, раённая бальніца, абласная туббальніца, аптэка, 2 сярэднія і базавая санаторна-амбулаторныя школы, музычная школа, народны тэатр, дзіцячы садок, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, кавярня, аддзяленне сувязі, АТС, 7 магазінаў, працуе рынак.
Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малочна-мясной прадукцыі і насенняводстве траў. Машынны двор і майстэрня па рамонту тэхнікі.
Чыгуначная станцыя. Аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай.
Помнікі: У. Леніну, у гонар войск 20-й арміі, на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.